Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (Паставы)
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — помнік у горадзе Паставах, знаходзіцца па вуліцы Чырвонаармейскай.
Помнік | |
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан | |
---|---|
55°06′46″ пн. ш. 26°52′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Паставы |
Дата пабудовы | 1964 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000580 |
Апісанне
правіцьПомнік з’яўляецца брацкая магілай, у якой пахаваны 333 воіны і партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у 1941—1944 гадах. Сярод пахаваных — воіны 145-й стралковай дывізіі, якія аддалі сваё жыццё пры вызваленні Паставаў і Пастаўскага раёна ў ліпені 1944 года, а таксама Герой Савецкага Саюза Васіль Паўлавіч Кірычук.
Помнік на брацкай магіле быў пастаўлены ў 1964 годзе. На ім змешчана выява ордэна «Перамога», на пастаменце — скульптура воіна з прыспушчаным сцягам, на мемарыяльных плітах увекавечаны прозвішчы загінуўшых воінаў[1].
У 2007 годзе помнік быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Зноскі
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
- Лаптинская, М. Никто не забыт, ничто не забыто / М. Лаптинская // Пастаўскі край. — 2018. — 21 лют. — С. 6.