Касцёл Ісуса Міласэрнага (Паставы)

Касцёл Ісуса Міласэрнага — мураваны каталіцкі храм ў г. Паставы Віцебскай вобласці. знаходзіцца на вуліцы Касманаўтаў, 33.

Каталіцкі храм
Касцёл Ісуса Міласэрнага
55°06′47″ пн. ш. 26°52′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Паставы
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Пастаўскі дэканат
Стан дзейнічае
Сайт postawy.eu
Map

Гісторыя правіць

Парафія Ісуса Міласэрнага была аддзелена ад парафіі св. Антонія Падуанскага. Рэгістрацыя дзяржаўнымі органамі адбылася 17 снежня 2014 года. Новы прыход налічвае каля дзвюх тысяч каталікоў.

З 26 снежня 2015 па 19 студзеня 2016 праходзіла Грамадскае абмеркаванне будаўніцтва касцёла. Грамадскасць Паставаў падтрымала будаўніцтва ў горадзе касцёла Езуса Міласэрнага.

23 красавіка 2016 года біскуп віцебскі Алег Буткевіч асвяціў крыж на пляцы, дзе будзе ўзведзены новы касцёл[1].

8 красавіка 2018 года біскуп віцебскі Алег Буткевіч правёў асвячэнне зямлі пад будову касцёла.

Зноскі

  1. Біскуп Буткевіч асвяціў крыж на будоўлі новага касцёла ў Паставах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2022. Праверана 4 студзеня 2022.

Спасылкі правіць