Алег Буткевіч

беларускі біскуп

Алег Чэслававіч Буткевіч (18 сакавіка 1972, Браслаў, Віцебская вобласць) — беларускі рымска-каталіцкі дзеяч, Біскуп Віцебскі (з 2013 года). Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі (з 14 красавіка 2021 года)[1].

Алег Буткевіч
Алег Буткевіч
Герб
Біскуп Віцебскі
з 29 лістапада 2013 года
Папярэднік Уладзіслаў Блін
4-ы Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
з 14 красавіка 2021
Папярэднік Тадэвуш Кандрусевіч

Адукацыя
Нараджэнне 18 сакавіка 1972(1972-03-18) (49 гадоў)
Прыняцце свяшчэннага сану 13 мая 2000
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 18 сакавіка 1972 года ў Браславе. Бацька, Чэслаў Буткевіч, быў шматгадовым старшынёй браслаўскай парафіяльнай рады[2].

Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Затым паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1994). Прэсвітарскае пасвячэнне прыняў 13 мая 2000 года; прасвітар Віцебскай дыяцэзіі. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Наваполацку і Мёрах, абавязкі пробашча парафіі ў Бешанковічах і Уле. З 2003 года выконвае абавязкі пробашча парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску і Віцебскага дэкана.

29 лістапада 2013 года прызначаны біскупам Віцебскай дыяцэзіі. Біскупскае пасвячэнне здзейсніў Апостальскі Нунцый у Беларусі Клаўдзіа Гуджэроці 18 студзеня 2014 года.

3 чэрвеня 2015 года Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі абрала біскупа Алега Буткевіча сваім віцэ-старшынёй. 14 красавіка 2021 года ён быў абраны старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

ПоглядыПравіць

12 жніўня 2020 года, у час гвалтоўных разгонаў пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, выступіў са зваротам, дзе сярод іншага заявіў[3]:

  Пабудаваныя на крыві сістэмы ў гісторыі ніколі не былі трывалымі, а Справядлівасць заўсёды вяртала здзейсненае тым, хто пераступаў усялякія людскія (не кажучы ўжо пра Божыя) нормы.  

Сям’яПравіць

Мае дзвюх сясцёр Алу і Ганну — абедзве манашкі-еўхарысткі[4].

Зноскі

СпасылкіПравіць