Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя
Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семiнарыя ў Гродна — вышэйшая каталіцкая спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі святароў. З 2018 года семінарыя афіцыйна атрымала статус міждыяцэзіяльнай. Вядзе падрыхтоўку святароў для служэння ў Гродзенскай і Віцебскай дыяцэзіях і ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя | |
---|---|
Год заснавання | 1990 |
Канфесія | Каталіцтва |
Юрыдычны адрас | Гродна, вуліца Парыжскай Камуны, 1 |
Сайт | vdsgrodna.by |
Гісторыя
правіцьДухоўная семінарыя ў Гродне была заснавана 1 верасня 1990 года біскупам Тадэвушам Кандрусевічам. На першы курс было залічана 37 чалавек з розных канцоў былога СССР: 15 чалавек з Гродзенскай вобласці, 9 чалавек з іншых абласцей Беларусі, 12 чалавек з Украіны і 1 чалавек з Грузіі[1].
Семінарыя размешчана ў адаптаваным у 1991 годзе быдынку былога кляштара бернардзінцаў, які быў пабудаваны ў XVII стагоддзі.
У 1997 годзе была адкрыта семнінарыйная бібліятэка, яе кнігазбор налічвае амаль 20 тыс. тамоў і 80 найменняў часопісаў. У 2000 годзе было скончана будаўніцтва актавай залы.
Рэктары
правіць- Станіслаў Кучынскі (з 1990)
- Люцыян Радомскі (з 1996)
- Антоній Дзям’янка (з 2000)
- Іосіф Станеўскі (з 2005)
- Раман Рачко (з 2014)
- Віталь Вайцяхоўскі (з 2018)
Вядомыя выпускнікі
правіць- Юрый Касабуцкі, беларускі каталіцкі дзеяч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
- Алег Буткевіч, беларускі каталіцкі дзеяч, біскуп віцебскі.
- Іосіф Станеўскі, беларускі каталіцкі дзеяч.
- Яўген Бартніцкі, беларускі паэт, каталіцкі святар.
- Раман Рачко
- Андрэй Рылка, беларускі каталіцкі дзеяч, рэктар Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі[2]
Зноскі
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 18 снежня 2021.