Адкрыць галоўнае меню

Юрый Касабуцкі (15 лютага 1970, Маладзечна) — беларускі каталіцкі дзеяч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Юрый Касабуцкі
Юрый Касабуцкі
Герб
дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
з 29 лістапада 2013
Царква: Рымска-каталіцкая царква

Адукацыя:
Прафесія: ксёндз
Нараджэнне: 15 лютага 1970(1970-02-15) (49 гадоў)
Сцяг БССР Маладзечна, БССР
Прыняцце свяшчэннага сану: 7 снежня 1996
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі, адбыў вайсковую службу. Затым паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1991). Прэсвітарскае пасвячэнне прыняў 7 снежня 1996, служыў у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны і Св. Станіслава ў Магілёве і адміністратара парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. З 1999 па 2001 вучыўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце (Польшча), дзе атрымаў ступень ліцэнцыята тэалогіі. З 2001 па 2004 выконваў абавязкі прэфекта Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. У 2004 прызначаны дырэктарам Сакратарыяту Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. З 2005 выконвае абавязкі канцлера курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З 2006 г. з'яўляецца таксама адміністратарам парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску. З'яўляецца выкладчыкам у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску і Катэхетычным каледжы імя Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску. 29 лістапада 2013 прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.[1] 25 студзеня 2014 атрымаў біскупскае пасвячэнне.

Зноскі

СпасылкіПравіць