Catholic.by
Catholic.by — афіцыйны партал Рымска-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Апрача беларускай (асноўная) мае яшчэ 4 моўныя версіі — рускую, англійскую, польскую і нямецкую.
Catholic.by | |
---|---|
![]() | |
URL | catholic.by |
Камерцыйны | не |
Бягучы статус | актыўны |
У 2008 на сайце з’явіліся блогі, сярод аўтараў якіх вядомы беларускі тэолаг і філосаф дк. Пётр Рудкоўскі OP, святар з Пінскай дыяцэзіі кс. Андрэй Рылка, а таксама Андрэй Расінскі.[1]
29 верасня 2009 быў цалкам перапрацаваны дызайн і структура сайта: замест агульнай стужкі навін з’явілася тры сегмента — Беларусь, Ватыкан, Замежжа. Больш зручным зрабіўся доступ да фотаматэрыялаў партала, а таксама да відэасэрвісаў Ватыкана. З’явілася інтэрактыўная карта каталіцкіх парафій Беларусі, дзе можна знайсці час правядзення набажэнстваў і кантакты ксяндзоў.[2]
Зноскі
- ↑ Блогі на catholic.by // Наша Ніва, 15 кастрычніка 2008
- ↑ Кастусь Шыталь. Новая версія парталу Catholic.by // Westki.info, 29.09.2009