Палацава-паркавы комплекс Тызенгаўзаў (Паставы)

Паставы

Пастаўскі палацава-паркавы комплекс — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму ў г. Паставы Віцебскай вобласці створаны ў канцы XVIII — 1-й палове XIX стагоддзя на паўднёвай ускраіне горада, на левым беразе р. Мядзелка. Комплекс, які ўключае палац і парк, пабудаваны на месцы сядзібы ў 1-й палове XVII стагоддзя.

Палацава-паркавы комплекс
Палац Тызенгаўзаў
Галоўны ўваход
Галоўны ўваход
55°06′07″ пн. ш. 26°50′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Паставы
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Джузэпэ Сака
Заснавальнік Антоні Тызенгаўз
Будаўніцтва 1760-я1830-я
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура і гісторыя правіць

 
Палац Тызенгаўзаў, XIX стагоддзе

Першапачатковая сядзіба складалася з жылых і гаспадарчых пабудоў (5 драўляных жылых дамоў, кухня, 5 свірнаў, 3 стайні, вазоўня, склеп і інш.), якія ўтваралі прамавугольны ў плане двор, абнесены астрогам з 2 брамамі. Галоўны жылы дом — 1-павярховы будынак складанай канфігурацыі з 2 алькежамі і 2 ганкамі, завершаны гонтавым дахам. Астатнія дамы — традыцыйнае 2- і 3-камернае жыллё. Асобнае падвор'е ўтваралі 3-камерны жылы дом для прыслугі, сыраварня, склеп і абора, на гумнішчы — стадола, асець, адрына, абарогі. Пры сядзібе быў бровар.

 
Уваход з боку парку

Будаўніцтва мураванага палацавага комплексу распачата на месцы сядзібы па ініцыятыве Антонія Тызенгаўза ў 1760-я г. (верагодна, паводле праекта архітэктара Дж. Сака). У 1770-я гады спынена (пабудаваны 2 бакавыя флігелі і падмурак палаца). У 1-й палове XIX стагоддзя на паўднёвым беразе возера пабудаваны П-падобны ў плане 1-павярховы мураваны палац. Цэнтральныя часткі паўднёвых і ўсходніх крылаў вылучаны больш высокімі аб'ёмамі з мезанінамі. Усе часткі палаца накрыты пакатымі 2-схільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. Сіметрычны ўсходні фасад мае па баках глыбокія рызаліты і аздоблены пілястрамі, плоскі рызаліт у цэнтры з вялікай тэрасай перад ім. У 1830-я гады да паўночнага фасада прыбудаваны 6-калонны дарычны порцік з манументальнай лесвіцай; у паўночным крыле — капліца, аздобленая лепкай і размалёўкай у тэхніцы грызайль.

У 19411944 гады ў палацы размяшчалася нямецкая кавалерыйская часць. Пасля вайны ў 1947 годзе палац быў адрамантаваны. Пры гэтым зменена ўнутраная планіроўка, страчаны элементы ляпнога дэкору. Паводле архіўных матэрыялаў, захоўвалася ўбранне дзвюх залаў. У 1960-я гады былы палац Тызенгаўзаў прыстасаваны пад бальніцу.

Парк правіць

 
Палац Тызенгаўза і элементы парку

Парк — рэгулярна-пейзажнага тыпу, размешчаны на раўнінным рэльефе. Ствараўся ў 2 этапы. Плошча каля 10 га. Меў форму выцягнутага з поўначы на поўдзень прамавугольніка, абмежаванага па баках каналамі, з поўначы — возерам. Каля палаца знаходзілася пейзажная частка парку з экзотамі ў дэкаратыўных групах. Ад рэгулярнага парку ўцалелі і рэшткі старых ліпавых прысад, ад пейзажнага — асобныя групы дрэў па берагах вадаёма і ўсходняга канала, а таксама на ўзгорку паміж каналам і галоўнай вуліцай горада.

Літаратура правіць

  • Паставы. Палац Тызенгаўзаў : путеводитель / аўт.-склад. В. А. Архіпава. — Мн., 2004. — 5 с.: іл.

Спасылкі правіць