Адрына
Адры́на, пуня, сянніца — гаспадарчая пабудова для захоўвання неабмалочанага збожжа, сена, саломы, а таксама прылад працы. Будаваліся розных памераў і формаў, у залежнасці ад рэгіёных традыцый, часта разгароджаваліся на некалькі памяшканняў для асобнага захоўваўння кожнага віду запасаў.
Перш чым пакласці на захоўванне неабмалочанае збожжа, рабілі своеасаблівыя сцены са снапоў па ўсім перыметры з унутранага боку. Першы рад снапоў ставілі камлём на зямлю (ці хвораст) і прывязвалі да жэрдак перакручанай лазовай веткай. Другі рад снапоў прывязвалі да жэрдак вышэй першага і г.д. да самага даху. Такім чынам утваралася сцяна са снапоў, якая закрывала астатнія. Затым снапы ўкладвалі радамі да тока каласамі. Снапы захоўваліся ў адрыне да абмалоту. Абмалот пачынаўся ў верасні і доўжыўся да лютага. Пасля абмалоту ў адрыне захоўвалася салома.
Літаратура
правіць- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — С. 65. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
- Герасіменя В. Адрына // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.