Пуня
Пу́ня, а таксама сянніца (Магілёўшчына), сельніца (Брэстчына), адрына і шопа (Гродзеншчына) — памяшканне для захоўвання сена. Слова запазычана ад літ.: pune. У старабеларускай мове зафіксавана ў пачатку XVI стагоддзя[1].
Звычайна пуня будавалася на прыгуменні, або ў агульным комплексе гаспадарчых пабудоў.
На Магілёўшчыне пуняй называлі таксама памяшканне для буйной рагатай жывёлы.
Гл. таксама Правіць
Зноскі
- ↑ Пуня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 124.
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. — Мн., 1973.