Юрый Антонавіч Барысюк

Юрый Антонавіч Барысюк (нар. 18 студзеня 1978) — беларускі гісторык і краязнавец.

Юрый Антонавіч Барысюк
Дата нараджэння 18 студзеня 1978(1978-01-18)[1] (47 гадоў)
Род дзейнасці гісторык, краязнавец
Месца працы
Альма-матар
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 18 студзеня 1978 года ў сям’і калгаснікаў. Бацька Антон Карпавіч Барысюк — трактарыст, маці Ніна Паўлаўна — палявод. Мае братоў Аляксандра і Валерыя.

У 1995—2001 гадах завочна вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1995—1998 гадах працаваў у Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А. В. Суворава. У 1998—2007 гадах працаваў у аддзеле культуры Кобрынскага райвыканкама спецыялістам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Рашэннямі і распараджэннямі райвыканкама Юрый Барысюк быў зацверджаны сакратаром міжведамаснага каардынацыйнага савета па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны райвыканкама, раённай тапанімічнай камісіі, камісіі па інвентарызацыі рухомых каштоўнасцей і раённага аргкамітэта па падрыхтоўцы святкавання 60-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Абследаваў становішча помнікаў у раёне, падрыхтоўваў пасяджэнні савета, кантраляваў ход выканання рашэнняў аблвыканкама і райвыканкама, пастановы савета па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны райвыканкама.

3 2007 года працуе ва Упраўленні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь галоўным спецыялістам.

Дзейнасць

правіць

За час працы Ю. А. Барысюком абследавана новавыяўленных помнікаў гісторыі і культуры і ўзята на мясцовы ўлік 148, у т. л. паркаў — 8; помнікаў гісторыі — 137; помнікаў археалогіі — 3. Унесены у Дзяржаўны спіс — 45; у т. л. помнікаў архітэктуры — 26; гісторыі — 4; археалогіі — 15.

Шмат намаганняў Ю. Барысюк надае пошуку раней невядомых пахаванняў ахвяр фашысцкага тэрору і абаронцаў Айчыны, вядзе пошук дакументаў у мясцовых і замежных архівах. У выніку гэтай працы былі паспартызаваны больш 20 раней невядомых вайсковых пахаванняў, устаноўлены імёны болей 140 раней невядомых ахвяр фашызму і імёнаў абаронцаў Айчыны.

Складальнік брашуры «Гісторыка-культурная спадчына Кобрыншчыны» (2001), удзельнічаў у падрыхтоўцы даведнікаў і брашур па Кобрынскім раёне. З’яўляўся сакратаром раённай камісіі па напісанню кнігі «Памяць. Кобрынскі раён». Пасля яе выхаду ў свет арганізаваў працу па зборы дапаўненняў і заўваг, што прывяло да ідэі стварэння электроннай версіі кнігі і базы дадзеных аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны па Кобрынскім раёне, якія былі створаны ў 2004 годзе.

Неаднаразова друкаваўся на старонках раённых і абласных газет, дапамагаў у падрыхтоўцы краязнаўчых праграм мясцовага і абласнога тэлебачання. У 2005 годзе пад яго кіраўніцтвам было надрукавана выданне «Карта Кобрынскага раёна. План г. Кобрына».

У 2004 годзе быў зняты і зманціраваны відэафільм «Старажытная і легендарная Кобрыншчына», рэжысёр Ю. А. Барысюк. Гэты фільм аказаўся запатрабаваны ў школах раёна ў сувязі з увядзеннем факультатыва «Кобрыназнаўства».

Падрыхтаваў дакументы для зацверджаны пасля праектаў герба і сцяга Кобрынскага раёна. Пачата работа па аднаўленню геральдычных сімвалаў вёсак раёна. Падрыхтаваў дакументы для прадстаўлення праектаў герба і сцяга вёсак Гарадзец і Ляхчыцы Кобрынскага раёна ў Геральдычны савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Легенда пра Княжую Гара, запісаная Барысюком Ю. А., і сюжэт герба Ляхчыц ляглі ў аснову ідэі помніка князю Уладзіміру і княгіні Вользе, устаноўленага ў Кобрыне да фестывалю-ярмаркі працаўнікоў вёскі «Дажынкі 2009».

Па прапанове Барысюка Ю. А. у раёне быў праведзены конкурс уязных знакаў. У выніку ў 2004 годзе былі ўстаноўлены ўязныя знакі с датай першага ўпамінання ў дзевяць цэнтраў сельсаветаў раёна.

Вядзе навуковую працу па гісторыі і краязнаўстве. Мае каля 20 навукова-публіцыстычных артыкулаў. Матэрыялы Ю. А. Барысюка выкарыстаны ў другім томе энцыклапедычнага даведніка «Гарады і вёскі Беларусі. Брэсцкая вобласць» (2008). Адзін са складальнікаў кнігі «Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь» (2009).

З’яўляецца сябрам заходнепалескага навукова-краязнаўчага таварыства «Загароддзе».

У цяперашні час Ю. А. Барысюк займаецца складаннем спіса крыніц, дакументаў і фотаздымкаў па гісторыі Кобрыншчыны, якія знаходзяцца ў архівах Беларусі і замежжа, пошукамі больш ранняга ўпамінання г. Кобрына, а таксама архіва Кобрынскага павета, які быў вывезены ў Расію напярэдадні Першай сусветнай вайны.

Узнагароды

правіць

У 2005 годзе атрымаў прэмію ўпраўлення культуры «За папулярызацыю гісторыі краю», а ў 2006 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Бібліяграфія

правіць
  • Барысюк, Ю. А. Княжная гара на Кобрыншчыне: [13 ст., недалёка ад в. Ляхчыцы існуе нагорак — Княжная гара] / Ю. А. Барысюк // Памяць. Кобрынскі раён. — Мн., 2002. — С. 28—29.
  • Барысюк, Ю. Князі Кобрынскія / Юрый Барысюк // Памяць. Кобрынскі раён. — Мн., 2002. — С. 37—39.
  • Барысюк, Ю. Кобрыншчына ў 1-ю Сусветную вайну / Юрый Барысюк // Памяць. Кобрынскі раён. — 2002. — С. 75—78.
  • Барысюк, Ю. Навасёлкаўскае ўзброенннае выступленне сялян 1933 г. / Ю. Барысюк // Загароддзе−3 : Матэрыялы навук.-краязн. канф. «Палессе ў ХХ ст.» 1—4 чэрв. 2000 г. Беласток. — Мн.: Тэхналогія, 2001. — С. 165—168.
  • Гісторыка-культурная спадчына Кобрыншчыны / аддз. культуры Кобр. райвыканкама; склад. Ю. А. Барысюк. — Баранавічы: Баранав. узбуйн. друк, 2001. — 32 с.
  • Барысюк, Ю. Сустрэча ў Божым Дары: [Памятны знак у Божым Дары (хутар у Буховіцкім сельсавеце) — першы помнік удзельн. паўстання 1863—1864 гг. на Кобрыншчыне] // Кобрынскі веснік. — 2003. — 11 чэрв. — С. 2.
  • Борисюк, Ю. Нужны ли Кобрину святые покровители: [Мнение специалиста о гербе Кобрина] // Кобрин-информ. — 2002. — 4 июля. — С. 2.
  • Барысюк, Ю. З мінулым нельга размінуцца: [Да Дня помнікаў і гіст. месцаў] // Кобрынскі веснік. — 2002. — 17 крас. — С. 3.
  • Барысюк, Ю. Першая асобная: [Выйшла ў свет брашура «Гісторыка-культурная спадчына Кобрыншчыны»] / Ю. Барысюк // Кобрынскі веснік. — 2002. — 16 студз. — С. 3.
  • Барысюк, Ю. Колькі гадоў табе, вёска мая? [З гісторыі вёсак раёна] / Ю. Барысюк // Кобрынскі раён. — 2001. — 19 вер. — С. 3.
  • Барысюк, Ю. Каменная хроніка Кобрыншчыны / Юрый Барысюк // Кобрынскі веснік. — 2000. — 1 ліст. — С. 2.
  • Барысюк, Ю. Наша памяць: [У Кобр. раёне 126 помнікаў гісторыі і культуры] / Юрый Барысюк // Кобрынскі веснік. — 19 крас. — С. 1.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Сучасныя беларускія краязнаўцы: Барысюк Юрый Антонавіч // Краязнаўчая газета. — 2005. — № 12 (77), сак.

Спасылкі

правіць