Дажынкі (фестываль)

Рэспубліка́нскі фестыва́ль-кірма́ш працаўнікоў вё́скі «Дажы́нкі» — штогадовы фестываль працаўнікоў вёскі, які праводзіўся ў Беларусі з 1996 па 2014 гады. На фестывалі праходзіла ўшаноўванне лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Беларусі. За ўсю гісторыю «Дажынак» фестываль не праводзіўся толькі аднойчы: у 1999 годзе з-за невысокага ўраджаю.

Афіцыйную частку фестывалю звычайна адкрывае шэсце пачэсных гасцей, дэлегацыяў абласцей, творчых калектываў і іншых удзельнікаў.

Штогадова ствараецца адпаведны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да «Дажынак», паводле якога будуюцца новыя і рэканструююцца існуючыя аб’екты і камунікацыі, праводзіцца капітальны рэмонт і добраўпарадкаванне гарадскіх вуліц.

10 сакавіка 2014 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў больш не праводзіць рэспубліканскія дажынкі, а ўзнагароджваць аграрыяў непасрэдна ў раёнах на базе аграгарадкоў і ў абласцях на базе райцэнтраў, за выключэннем гарадоў абласнога падпарадкавання і тых, дзе ўжо праходзіў фестываль-кірмаш[1]. Ён таксама прапанаваў узнагароджваць найлепшых аграрыяў краіны не на рэспубліканскім фесце-кірмашы ў верасні, а ў пачатку каляндарнага года ў Палацы незалежнасці ў Мінску[2].

Месцы правядзенняПравіць

Зноскі

  1. Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» зменіць фармат
  2. Лукашэнка: Рэспубліканскіх «Дажынак» больш не будзе
  3. «Дажынкі-1997». Масты
  4. Масты: што далі гораду «Дажынкі»?
  5. Нясвіж
  6. Дажынкі ў Мазыры перанеслі на тыдзень
  7. У Полацку стартавалі Дажынкі-2002
  8. Дажынкі-2003 у Пружанах
  9. Дажынкі і «карцінкі»
  10. «Дажынкі-2005» пройдуць у Слуцкім раёне
  11. У Бабруйску пачаўся фестываль працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2006»
  12. Рэчыца: «Я ніколі вас не пушчу фарбаваць гэты ламаны дах»
  13. Дажынкі ў Оршы. Фотарэпартаж — Наша Ніва
  14. Дажынкі 2009 — Інфармацыйны сайт города Кобрын
  15. Дажынкі 2010 — Інфармацыйны сайт города Ліда
  16. «Дажынкі — 2011» у Маладзечна
  17. Дажынкі-2012. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (20 верасня 2012). Праверана 15 сакавіка 2014.
  18. У Жлобіне пачалося рэспубліканскае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013». Belarus.by (27 верасня 2013). Праверана 15 сакавіка 2014.
  19. Як Гарадок рыхтуецца да «Дажынак-2014»: плошча без Леніна, лыжаролерная траса сусветнага ўзроўню, глянец на будынках

СпасылкіПравіць