Belarus.by — aфіцыйны партал Беларусі для замежных карыстальнікаў. Распачаў сваю працу ў 2006[1]. Стваральнік сайта — БЕЛТА.

Belarus.by
Belarus (лагатып).jpg
URL belarus.by

Сайт змяшчае інфармацыю пра турыстычныя славутасці (уключна з даведкамі пра візавы рэжым і страхоўкі), гісторыю і культуру Беларусі, а таксама звесткі пра эканамічны патэнцыял і бізнес-магчымасці краіны. На сайце ёсць стужка дзяржаўных навін і фотаздымкі.

26 чэрвеня 2009 ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася афіцыйная прэзентацыя абноўленай версіі партала. На сайце з’явіліся відэаролікі і флэш-анімацыя, стыль падачы інфармацыі стаў менш афіцыйным[2].

У наш час мае тры моўныя версіі — англійскую, беларускую і рускую.

Зноскі

СпасылкіПравіць