Палац Незалежнасці (Мінск)

Мінск
(Пасля перасылкі з Палац незалежнасці (Мінск))

Палац Незалежнасці — палац у Мінску. Размешчаны на праспекце Пераможцаў, побач з выставачным цэнтрам «БелЭкспа» і Плошчай Дзяржаўнага Сцяга, каля Парку Перамогі.

Славутасць
Палац Незалежнасці
альтэрн.: Палац незалежнасьці
53°55′36″ пн. ш. 27°31′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль мадэрнізм
Архітэктар Уладзімір Ігаравіч Архангельскі і А. С. Кобрусеў[d]
Дата заснавання 2013
Будаўніцтва чэрвень 201124 кастрычніка 2013
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ландшафтны парк «Беларусь», які мусіў з’явіцца на месцы цяперашнега палаца

Па словах прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, Палац Незалежнасці ў комплексе з плошчай Дзяржаўнага Сцяга канчаткова падкрэслівае непахіснасць беларускай дзяржаўнасці і незалежнасці[1]. У Палацы будуць праходзіць асноўныя дзяржаўныя мерапрыемствы, пачынаючы ад уручэння замежнымі пасламі даверчых грамат і сканчаючы нарадамі глаў дзяржаў, якія прыязджаюць у Рэспубліку[2].

Агульная плошча Палаца Незалежнасці складае каля 50 тысяч квадратных метраў. У ім налічваецца некалькі соцень памяшканняў[3].

24 кастрычніка 2013 года ў Палацы Незалежнасці было праведзена паседжанне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні глаў дзяржаў, а 25 кастрычніка — паседжанне Савета глаў дзяржаў СНД.

Прызначэнне правіць

Палац Незалежнасці прызначаны для правядзення важнейшых і значных для дзяржавы мерапрыемстваў, сустрэч дэлегацый замежных дзяржаў, ушаноўвання шматдзетных бацькоў, прыёму у піянеры дзяцей з усёй краіны[4]. А. Лукашэнка адзначыў, што будынак не з’яўляецца рэзідэнцыяй і ў Палацы толькі адзін рабочы кабінет для кіраўніка дзяржавы[4]. У Палацы будуць выстаўляцца падарункі кіраўніку дзяржавы[4]. Таксама А. Лукашэнка заявіў, што Палац будзе адкрыты для наведвання[4]. Нягледзячы на гэта, пасля ўзвядзення будынка, ён быў узяты пад узмоцненую ахову і быў закрыты для наведвання[5].

Фінансаванне будаўніцтва правіць

Будаўніцтва Палаца Незалежнасці завяршалася ў абвешчаны ў Беларусі «Год эканоміі». З-за гэтага Палац стаў аб’ектам жорсткай крытыкі, аднак, як запэўніў прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка, на будаўніцтва не было выдаткавана «ні аднаго рубля» з дзяржаўнага бюджэту, але не назваў крыніц фінансавання[4]. Паводле незалежных СМІ, словы кіраўніка дзяржавы не адпавядаюць рэчаіснасці[6][7][8][9]. Так, паводле ўказаў прэзідэнта № 75 ад 17.01.2012 і № 126 ад 14.03.2013 з рэспубліканскага бюджэту на будаўніцтва Палаца Незалежнасці было вылучана каля 135 мільёнаў долараў. Пазней таксама стала вядома, што дадатковыя сродкі на будоўлю вылучаў таксама Мінгарвыканкам[10].

Будаўніцтва правіць

Будаўніцтва пачата летам 2011 года, падчас абвастрэння валютна-фінансавага крызісу ў Беларусі. А. Лукашэнка адзначыў, што ўсё ў Палацы Незалежнасці зроблена з айчынных матэрыялаў і беларускімі будаўнікамі[4]. Архітэктар праекта, Уладзімір Архангельскі, адзначыў, што інтэр’ер галоўным чынам складаецца з айчыннай прадукцыі. Дываны прывезены з Брэста і Віцебска, люстры — з Ліды[3]. У прыватнасці, люстры пастаўляліся лідскім прадпрыемствам «Каскад»[11].

Зноскі

  1. http://www.interfax.by/news/belarus/129663 Архівавана 1 лістапада 2013. Лукашэнка: адкрыццё плошчы Дзяржаўнага сцяга стане пунктам у спрэчках пра незалежнасць
  2. Лукашэнка: Беларусь прыступае да рэалізацыі перспектыўнага нацыянальнага праекта па стварэнні дзяржаўнага арэнднага жылля
  3. а б Архітэктар Палаца Незалежнасці: гэты звычайны адміністрацыйны будынак. NAVINY.BY.
  4. а б в г д е http://zviazda.by/2013/10/19174.html
  5. «Добро пожаловать» во Дворец Независимости, или Посторонним вход воспрещен Архівавана 2 красавіка 2015.
  6. http://nashaniva.by/?c=ar&i=116619
  7. http://news.tut.by/politics/371189.html Архівавана 22 лістапада 2013.
  8. Калиникина С. Сказочник Архівавана 23 лістапада 2013. — nv-online.info, 19 кастрычнiка 2013, 20:05
  9. http://www.kp.by/daily/26153.3/3041159/(недаступная спасылка)
  10. Архитектор Дворца Независимости: это обычное административное здание Архівавана 30 студзеня 2014.
  11. На лідскім прадпрыемстве ЗАТ «Каскад» вырабляюць люстры для палацаў і замкаў.