Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава
Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава — музей у г. Кобрын (Беларусь), прысвечаны А.В. Суворава, якому некаторы час належаў горад.
Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава | |
---|---|
| |
Профіль | ваенна-гістарычны |
Заснаваны | 1948 |
Адкрыты | 1948 |
Падпарадкаванасць | аддзел культуры Кобрынскага гарвыканкама |
Месцазнаходжанне | Брэсцкая вобласць, г. Кобрын, вул. Суворава, 16 225860, |
Тэлефон | 01642 2-37-94 |
Адкрыты | 10.00–17.00, акрамя панядзелка і аўторка |
museum.mykobrin.by | |
![]() |
Заснаваны ў 1946 годзе. Уключае дом-музей А.В. Суворава, а таксама экспазіцыю «Гісторыя Кобрыншчыны». З'яўляецца адным з найстарэйшых музеяў Брэсцкай вобласці. Каля музея размешчаны помнік Сувораву.
У цяперашні час у Кобрыне ідзе будаўніцтва праваслаўнага храма імя А.В.Суворава. Па плане гэты праект дасць магчымасць стварыць у спалучэнні з ужо існуючым музеем Суворава ваенна-патрыятычны комплекс.
Найбольш значнымі калекцыямі музея з'яўляюцца зброя і ўзбраенне і нумізматыка.
Адрас музея: 225860, г. Кобрын, вул. Суворава, д. 16.
ЛітаратураПравіць
- Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава / / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. – Мн., 1997. – Т. 4. – С. 220.
- Пліско Н.М.Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава//Кобринский военно-исторический музей им. А.В. Суворова: Давед. – Мн.: Полымя, 1990. – [90] с.