Сядзібны дом (Кобрын)
Сядзібны дом — будынак у Кобрыне, размешчаны па адрасе вул. Суворава, 16. Помнік архітэктуры класіцызму. У будынку размешчаны ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава.
Славутасць | |
Сядзібны дом | |
---|---|
| |
52°12′33″ пн. ш. 24°21′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Кобрын |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | 1790 |
Дата пабудовы | канец XVIII стагоддзя |
Вядомыя жыхары |
А. Сувораў Р. Траўгут |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудаваны да 1794 г. у Кобрыне з дрэва. Аўтар праекта і першы гаспадар дома не вядомы. Верагодна, пасля задушэння паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі дом быў канфіскаваны ў яго гаспадароў, таму што ў канцы 1795 г. ён пуставаў ужо. З 1797 г. у ім жыў А. Сувораў. У 1860 г. у доме жыў адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 г. генерал Р. Траўгут. Разбураны ў гады Другой сусветнай вайны. Адноўлены ў 1948 г. і прыстасаваны пад ваенна-гістарычны музей. Рэстаўрыраваны ў 1980 г.
Архітэктура
правіцьПрамавугольны ў плане аднапавярховы драўляны будынак накрыты гонтавым вальмавым дахам. Сіметрычна-восевая кампазіцыя галоўнага і дваровага фасадаў вылучаная ў цэнтры ганкамі (на чатырох слупах), завершанымі трохвугольнымі франтонамі. Сцены атынкаваныя, з прамавугольнымі вокнамі і акаванымі аканіцамі. Планіроўка анфіладная. Абапал галоўнага ўваходу дзве гарматы 1812 г. Перад домам у 1848 г. устаноўлены бронзавы бюст Суворава (скульптар П. Кюферле).
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сядзібны дом (Кобрын)
- Сядзібны дом (Кобрын) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Сядзібны дом (Кобрын) на сайце «Архіварта»