Гонта

(Пасля перасылкі з Гонт)

Гонта (польск.: gont), або дранка, драніцыдраўляны матэрыял для пакрыцця даху і сцен у форме невялікіх тонкіх дошчачак, востра саструганых з аднаго боку і з пазам з другога. Робіцца з яловай, хваёвай, асінавай і інш. драўніны, даўжынёй звычайна 50—60 см, шырынёй каля 10 см. Дах з гонты служыць 25—35 гадоў. Вядома ва ўсёй Еўропе.

Гонта

БеларусьПравіць

 
Званіца ў Шарашове з гонтавым дахам

У Беларусі гонта вядома з даўніх часоў, рабілася ўручную (радыяльным расколваннем), пазней — на механізаваных станках (распілоўваннем). Гонтай крылі дахі ўсіх тыпаў будынкаў. Дошчачкі ўваходзілі адна ў адну і прыбіваліся да дахаў. Кожны верхні рад гонты перакрываў ніжэйшы, таму пакрыццё атрымлівалася шматслойнае — да 4 слаёў (касцёл у Койданаве, XVIII ст.). Часам гонту ніжняга, навіслага над карнізам рада рабілі завостранымі, што ўпрыгожвала дах (сядзібны дом у Борках, званіцы ў Белагрудзе і Шарашове, касцёл[удакладніць] у Жытомлі).

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Гонт // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 211. — 563 с. (руск.) 

СпасылкіПравіць