Таварыства Загароддзе

заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства

Загароддзебеларускае рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне, заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства.

Таварыства Загароддзе
Тып грамадскае аб'яднанне
Год заснавання 28 снежня 1995 г.
Ключавыя фігуры Фёдар Клімчук
Сфера дзейнасці даследаванне палескіх гаворак і палескай культуры
Вэб-сайт zagorodde.na.by

Гісторыя правіць

Утваральнікам і старшынёй таварыства быў Фёдар Клімчук. Яно ўтворана 28 снежня 1995 года, афіцыйна зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь са статусам рэспубліканскага грамадскага аб’яднання 6 чэрвеня 1996 года.

13 верасня 1999 года. таварыства перарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь са статусам рэспубліканскага грамадскага аб’яднання. Яго новая афіцыйная назва – Грамадскае аб’яднанне "Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства "Загароддзе".

Размяшчэнне правіць

Беларусь правіць

Юрыдычным цэнтрам таварыства з’яўляецца г. Брэст. Аддзяленні таварыства існуюць у наступных гарадах і населеных пунктах Беларусі: Мінск, Берасце (навукова-краязнаўчае і краязнаўчае), Драгічын, Кобрын, Столін, Лунінец, Бяроза, Белаазёрск (Бярозаўскі раён), Пружаны, Пагост-Загародскі (Пінскі раён), Стаўбцы (Мінская вобласць), Гродна, Віцебск, Дуброўна (Віцебская вобласць), Тураў (Гомельская вобласць),

Расія правіць

У Расіі так сама ёсць два аддзяленні: Масква, станіца Крылаўская (Крылаўскі раён, Краснадарскі край, Расія).

Спасылкі правіць