Рамуальд Ялбжыкоўскі
Рамуальд Ялбжыкоўскі (польск.: Romuald Jałbrzykowski; 7 лютага 1876, м. Лянтова Домб каля г. Ломжа, Польшча — 19 чэрвеня 1955, Беласток) — рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч Польшчы, Заходняй Беларусі і Літвы. Доктар тэалогіі.
Рамуальд Ялбжыкоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Romuald Jałbrzykowski | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Царква | Каталіцкая царква | ||||||
Папярэднік | Ян Цепляк | ||||||
Пераемнік | Юліёнас Сцяпанавічус | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне |
7 лютага 1876 |
||||||
Смерць |
19 чэрвеня 1955 (79 гадоў) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 9 сакавіка 1901 | ||||||
Епіскапская хіратонія | 30 лістапада 1918 | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Біяграфія правіць
Скончыў каталіцкую духоўную семінарыю ў г. Сейны і Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію (1902). У 1901 пасвячоны ў ксяндзы. У 1902—08 выкладаў у Сейненскай семінарыі. 3 1910 канонік капітула Сейненскай дыяцэзіі. У 1-ю сусветную вайну ў 1915 выехаў у Магілёў, у 1916 — у Мінск, дзе ствараў камітэты дапамогі бежанцам-палякам. У 1917—18 у Сейненскай дыяцэзіі, генеральны вікарый парафій яе ўсходняй часткі, выдаваў часопіс «Tygodnik katolicki» («Каталіцкі штотыднёвік»). У 1918—25 біскуп-суфраган Сейненскай дыяцэзіі з рэзідэнцыяй у г. Ломжа. У 1925—26 кіраваў новаўтворанай Ломжынскай дыяцэзіяй. 3 1926 архібіскуп і мітрапаліт віленскі, патрон буйнейшай клерыкальнай арганізацыі на тэрыторыі ўсходніх ваяводстваў Польшчы — «Каталіцкай лігі». Садзейнічаў актывізацыі каталіцкай царквы ў Заходняй Беларусі. Склікаў з’езды біскупаў і манаскіх ордэнаў. Прыхільнік адраджэння царкоўнай уніі ў форме «ўсходнеславянскага абраду». Супрацьстаяў захадам «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» ўзмацніць беларускі ўплыў у царкве.
У кастрычніку 1939 арыштаваны органамі НКУС СССР па абвінавачанні ў антысавецкай дзейнасці. У выніку хадайніцтва Ватыкана вызвалены ў сакавіку 1941 і прызначаны апасталічным адміністратарам над усімі дыяцэзіямі Літвы, Беларусі, Латвіі і ўсходніх раёнаў Польшчы. У лютым 1942 арыштаваны гестапа па абвінавачанні ў сувязях з польскім падполлем. Пасля пратэстаў Ватыкана Р. Ялбжыкоўскаму прапанавана выйсці з турмы, але ён адмовіўся, патрабуючы вызваліць і іншых арыштаваных прэлатаў. Вызвалены ў верасні 1944 Чырвонай Арміяй.
У ліпені 1945 дэпартаваны ў Польшчу, заснаваў у Беластоку сваю кафедру. Да смерці лічыўся мітрапалітам віленскім, хоць фактычна кіраваў толькі часткай мітраполіі на тэрыторыі ПНР.
Зноскі
Літаратура правіць
- Фёдараў І. Ялбжыкоўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі у 6 т. Т. 6. Кн. II. — Мн., 2003.