Пастаўскі краязнаўчы музей
Пастаўскі краязнаўчы музей — музей у Паставах, заснаваны Віктарам Стахоўскім ў студзені 1974 года, адкрыты ў будынку былой гасцініцы у лютым 1976 года. Плошча экспазіцыі 155 м², каля 7 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (2001 г.). Мае аддзелы прыроды, гісторыі Пастаўскага раёна, Вялікай Айчыннай вайны, этнаграфічны. Сярод экспанатаў археалагічныя калекцыі кафлі 15 – пачатку 20 ст., скарб талераў і ортаў 17 ст., планы панскіх маёнткаў, матэрыялы пра разгортванне і дзейнасць падполля і партызанскага руху на тэрыторыі раёна ў Вялікай Айчыннай вайне, палітычныя рэпрэсіі, развіццё народнай гаспадаркі ў пасляваенны час.
Пастаўскі раённы краязнаўчы музей | |
---|---|
| |
Заснаваны | 1974 |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Віцебская вобласць, Паставы, пл. Леніна, 11/2 |
Тэлефон | +375 2155 4-17-96 |
Дырэктар | Гарошка Таццяна Гвідонаўна. |
pastavy.museum.by/be[1] | |
![]() |
Музей мае унікальныя прадметы гістарычнага, этнаграфічнага і прыроднага зместу. Ёсць і вельмі цікавыя калекцыі дзіцячых цацак 1940–60-х гадоў, радыёапаратуры, народных музычных інструментаў, старадаўніх гадзіннікаў, фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць быт і культуру пастаўчан.
Пастаўскі раённы краязнаўчы музей арганізуе выставы сваіх фондаў, асабістых калекцый, фондаў іншых музеяў, твораў народных майстроў, мастакоў Пастаўшчыны.
АрхітэктураПравіць
Двухпавярховы аб'ём пад чатырохсхільным дахам вырашаны ў сімбіёзным барочна-класіцыстычным стылі. У кампазіцыі франтальнага плоскаснага фасада выкарыстаны прынцып сіметрыі з рэгулярнай і рытмічнай разбіўкай прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах з замковым каменем, крапоўкай прамавугольнымі нішамі і філёнгамі.
Планіроўка зменена, раней першы паверх прызначаўся пад залу-шынкоўню і кухню, а другі — пад жылыя пакоі. Архітэктура будынка была падпарадкавана задачам стварэння цэласнага ансамбля плошчы, таму яна не прэтэндуе на арыгінальнасць і характарызуецца элементамі, агульнымі з архітэктурай суседніх будынкаў.
ДырэктарыПравіць
- Віктар Канстанцінавіч Стахоўскі
- Людміла Паўлаўна Старунова
- Лізавета Ціхаўна Валетка
- Марына Анатолеўна Селядцова
- Гарошка Таццяна Гвідонаўна.
ЛітаратураПравіць
- Пастаўскі краязнаўчы музей // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. : І.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2003. – Т. 12. – С. 171.
- Пастаўскі краязнаўчы музей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. : Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2003. – Т. 5. – С. 430.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пастаўскі краязнаўчы музей
- Пастаўскі раённы краязнаўчы музей
- Пастаўскаму раённаму краязнаўчаму музею — 40 гадоў
- ↑ (unspecified title) Праверана 12 лютага 2018.