Шынок

піцейная ўстанова

Шынок (польск.: szynk ад ням.: Schenke[1]) — невялікі пітны дом, карчма, месца продажу спіртных напояў[2]. Гістарычна назва ўжывалася ў Польшчы, Беларусі і Украіне[3].

У адрозненне ад карчмы ў шынку няма жылых пакояў. Шынком таксама называлі ўласна залу абслугоўвання ў карчме.

Шынкарствам (трыманнем шынкоў) у XVII—XVIII стагоддзях найчасцей займаліся яўрэі[4]. Яны гандлявалі ў крамах на першых паверхах сваіх дамоў або ў драўляных будках. У Гродне ў пачатку XVIII стагоддзя былі 54 піўныя шынкі і 12 мядовых, а ў другой палове XVIII стагоддзя налічвалася ўжо 120 шынкоў (з іх 28 — у цэнтры горада), 27 корчмаў (у тым ліку 6 на Гарадніцы) і 32 заезныя дамы[5].

У Мінску ў 1976 годзе адкрыўся піўны бар «Шынок у Лявона», які хутка набыў папулярнасць сярод жыхароў горада. Каб патрапіць туды, трэба было купіць білет, які каштаваў 2,50 руб. Разам з пропускам ішоў адзін з трох комплексаў халодных закусак да піва.

Крыніцы

правіць
  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2.
  2. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002
  3. Рогач Л. Ф. Установы грамадскага харчавання на беларускіх землях у XVI—пачатку XX ст.: тыпавая і функціянальная эвалюцыя // Вестник Гродненского ун-та им. Янки Купалы. Серия 1. — Гродно: 2013. — № 2. — С. 38—48.(недаступная спасылка)
  4. ЭГБ 2003.
  5. Natalia Kanyuk. Машина времени. По следам зелёного змия. Вечерний Гродно (3 мая 2016).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць