Свянцянскі прарыў
Свянця́нскі прары́ў — наступальная аперацыя германскіх войск супраць расійскіх войск Заходняга фронту ў Першую сусветную вайну 9 (22) жніўня 1915 — 19 верасня (2 кастрычніка) 1915.
Свянцянскі прарыў | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Усходні фронт Першай сусветнай вайны | |||
![]() Працяг адыходу рускіх армій (перыяд з 1 жніўня да канца адыходу). | |||
Дата | 9 (22) жніўня 1915 — 19 верасня (2 кастрычніка) 1915 | ||
Месца | Літва і Паўночна-Заходняя Беларусь | ||
Вынік | Стабілізацыя фронту | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Пасля няўдалай спробы акружыць 10-ю рускую армію і ўзяць Вільню (жнівень 1915) германскія войскі 9 верасня пачалі новае наступленне на г. Свянцяны і 10 верасня прарвалі фронт. Кавалерыйская група (6 дывізій) пранікла ў тылы расійскіх войск, захапіла Вілейку (14 верасня) і падышла да Маладзечна. Асобныя часці групы дайшлі да Барысава, а атрад конных егераў пашкодзіў чыгунку каля Смалявіч. Расійскія войскі пакінулі Вільню, але немцы замацаваць поспехі не змаглі. Наступленне кавалерыі 16—17 верасня было спынена 2-й рускай арміяй і ў ваколіцах Маладзечна, Вілейкі і Смаргоні яна была разбіта. Пасля 10-дзённых баёў (да 2 кастрычніка) германскія войскі адступілі ў раён азёр Нарач—Свір.
Свянцянскі прарыў — апошняя аперацыя манеўровага перыяду вайны на рас.-герм. фронце, пасля якой абодва бакі перайшлі да пазіцыйнай вайны. Яна завяршылася стабілізацыяй фронту па лініі возера Дрысвяты — возера Нарач — Смаргонь — Пінск — Дубна — Цярнопаль.
Літаратура
правіць- Камінскі М. І. Свянцянскі прарыў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).