5-я армія (Расійская імперыя)
5-я а́рмія (5А) — агульнавайсковае аператыўнае аб'яднанне (першага і другога фарміравання), злучэнняў, частак Рускай імператарскай арміі падчас першай сусветнай вайны.
5-я армія (палявая) 5А | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання |
першага фарміравання: чэрвень 1914 — чэрвень 1915 другога фарміравання: чэрвень 1915 — пачатак 1918 года |
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | гл. спіс франтоў |
Тып | армія |
Дыслакацыя | Расійская імперыя |
Удзел у | Першая сусветная вайна 1914—1918 |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | гл. Галоўнакамандуючыя |
Склад правіць
Палявое ўпраўленне (штаб 5А) было ўтворана ў ліпені 1914 года пры штабе Маскоўскай вайсковай акругі. На канец 1917 года штаб арміі размяшчаўся ў Дзвінску. Ліквідаваны ў пачатку 1918 года.
Склад арміі ў ліпені 1914 года:
Да 5 жніўня 1914 года 5-я армія знаходзілася ў складзе Паўднёва-Заходняга фронту.
У чэрвені 1915 года ў сувязі з пагрозай германскага наступу на гарады Мітава, Вільні, са злучэнняў і частак, якія знаходзіліся ў Рыга — Шавельскім раёне, была сфарміравана 5-я армія (другога фарміравання), а злучэнні і часці 5-й арміі (першага фарміравання) перададзены ва 2-ю армію.
На канец 1917 года армія мела ў сваім складзе:
У складзе правіць
Першае фарміраванне:
- Паўднёва-Заходняга фронту (ліпень — верасень 1914)
- Паўночна-Заходняга фронту (верасень 1914 — чэрвень 1915)
Другое фарміраванне:
- Паўночна-Заходняга фронту (чэрвень — жнівень 1915)
- Паўночнага фронту (жнівень 1915 — пачатак 1918)
Баявыя дзеянні правіць
У перыяд Першай сусветнай вайны армія прыняла ўдзел у няўдалай наступальнай аперацыі па прарыву эшаланаванай абароны праціўніка — Нарачанскай аперацыі Паўночнага і Заходняга франтоў з 5 па 17 сакавіка 1916 года. 8-12 сакавіка армія наносіла ўдар сіламі 13-га, 28-га і 37-га армейскіх карпусоў (дзве ўдарныя групы пад камандаваннем генералаў І. К. Гандурына і У. А. Слюсарэнка) ад Якабштата на Панявеж. Прарваць абарону ворага рускія войскі не змаглі. Страты 5-й арміі дасягнулі 38 тыс.чал.
Камандуючыя правіць
- 19.07.1914—14.01.1915 — генерал ад кавалерыі Павел Адамавіч Плеве
- 14.01.1915—08.06.1915 — генерал ад інфантэрыі Аляксей Яўграфавіч Чурын
- 08.06.1915—06.12.1915 — генерал ад кавалерыі Павел Адамавіч Плеве
- 06.12.1915—30.01.1916 — генерал ад інфантэрыі Уладзіслаў Напалявонавіч Клямбоўскі
- 30.01.1916—06.02.1916 — генерал ад інфантэрыі Аляксей Мікалаевіч Курапаткін
- 21.02.1916—04.08.1916 — генерал ад кавалерыі Васіль Іосіфавіч Гурко
- жнівень 1916 ЧВА К1А, генерал ад інфантэрыі Уладзімір Аляксеевіч Слюсарэнка
- 14.08.1916—27.04.1917 — генерал ад кавалерыі Абрам Міхайлавіч Драгаміраў
- 29.04.1917—09.09.1917 — генерал ад інфантэрыі Юрый Нікіфаравіч Данілаў
- 09.09.1917—13.11.1917 — генерал-лейтэнант Васіль Георгіевіч Болдыраў
- 13.11.1917 — 01.1918 — генерал-лейтэнант Яўхім Рыгоравіч Суханаў
- з 01.1918 — генерал-маёр Артур Аўгуставіч Зальф
Літаратура правіць
- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.
- Военный энциклопедический словарь. М., Военное издательство, 1984. Галицийская битва 1914, с. 178; Галич-Львовская операция 1914, с. 178; Люблин-Холмская операция, с. 411; Юго-Западный фронт 1914-1917, с. 838;
- Заянчкоўскі А. М. Першая сусветная вайна = Первая мировая война. — СПб.: Палігон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
- http://firstww.narod.ru/rus/lublin.html Сайт Web creation. Битвы во время Галицийской операции. 5-й русской армии (25-й, 19-й, 5-й, 17-й корпуса)