Паўночна-Заходні фронт (Першая сусветная вайна)
Паўно́чна-Захо́дні фронт — агульнавайсковае аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне расійскіх войскаў у Першай сусветнай вайне у складзе Рускай Імператарскай Арміі.
Паўночна-Заходні фронт | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | чэрвень 1914 года — жнівень 1915 года |
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у |
![]() |
Тып | Фронт |
Дыслакацыя | Расійская імперыя |
Удзел у | Першая сусветная вайна 1914—1918 |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | гл.Галоўнакамандуючыя |
Палявое ўпраўленне створана ў ліпені 1914 года. Дзейнічаў супраць германскіх войскаў на паўночным кірунку. У жніўні 1915 года на яго базе сфармавана палявое ўпраўленне Заходняга фронту.
Войскамі фронту была праведзена Усходне-Пруская аперацыя 1914 года з мэтай нанясення паражэння 8 арміі ў перыяд з 17 жніўня па 15 верасня 1914 года, якая завяршылася паражэннем войскаў фронту.
Склад Правіць
- Палявое ўпраўленне (штаб)
- 1-я армія (ліпень 1914 — жнівень 1915 г.)
- 2-я армія (ліпень 1914 — жнівень 1915 г.)
- 3-я армія (чэрвень — жнівень 1915),
- 4-я армія (чэрвень — жнівень 1915),
- 5-я армія (верасень 1914 — чэрвень 1915),
- 10-я армія (жнівень 1914 — жнівень 1915)
- 12-я армія (студзень — жнівень 1915),
- 13-я армія (чэрвень — жнівень 1915)
Галоўнакамандуючыя войскамі (войскамі) фронту Правіць
- 19.07.1914-03.09.1914 — генерал ад кавалерыі Якаў Рыгоравіч Жылінскі
- 03.09.1914-17.03.1915 — генерал ад інфантэрыі Мікалай Уладзіміравіч Рузскі
- 17.03.1915-04.08.1915 — Генеральнага штаба генерал ад інфантэрыі Міхаіл Васільевіч Аляксееў