8-я армія (Германская імперыя)

8-я А́рмія (ням.: 8. Armee / Armeeoberkommando 8 / A.O.K. 8) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўня імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.

8. Armee
8 Армія
Сцяг штаба арміі (1871—1919)
Гады існавання 19141919
Краіна  Германская імперыя
Падпарадкаванне Генеральны штаб Германскай імперыі
Уваходзіць у Германская імперская армія
Тып Пяхота
Дыслакацыя
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Генерал-палкоўнікі Максіміліян фон Прытвіц, Паўль фон Гіндэнбург,
генерал ад інфантэрыі Ота фон Белаў

Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 года на базе І Армейскай Інспекцыі. Удзельнічала ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Усходняй Прусіі супраць войскаў Расійскай імперыі.

Гісторыя баявых дзеянняў

правіць

Згодна з планам Шліфена Германія разгарнула асноўныя сілы (7 армій) на Заходнім фронце, а на усходзе сканцэнтравала супраць Расіі толькі 8-ю армію, у склад якой увайшлі 4 вайсковых карпусы [1].

Войскі 8-й арміі, выкарыстоўваючы асаблівасці мясцовасці, не займалі суцэльнага фронту, а размяшчаліся асобнымі ачагамі (па корпусу) ва ўмацаваных раёнах на галоўных напрамках. Усяго 8-я армія на пачатку вайны складалася з 15 пяхотных і 1 кавалерыйскай дывізій, 1044 гармат (у тым ліку 156 цяжкіх), агульным лікам каля 200 тысяч чалавек, пад камандаваннем генерал-палкоўніка фон Прытвіца [1].

Галоўнай задачай 8-й арміі была абарона Усходняй Прусіі і дапамога аўстра-венгерскім войскам, якія, паводле плана германскага камандавання, павінны былі адыграць галоўную ролю ў барацьбе з Расіяй.

Баявы склад на 1914

правіць

Камандуючыя

правіць
 
Штаб 8-й Арміі ў 1914 годзе

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Cron, Hermann (2002). Imperial German Army 1914-18: Organisation, Structure, Orders-of-Battle [first published: 1937]. Helion & Co. ISBN 1-874622-70-1.
  • Ellis, John; Cox, Michael (1993). The World War I Databook. Aurum Press Ltd. ISBN 1-85410-766-6.

Зноскі

  1. а б «Der Weltkrieg 1914 bis 1918», Bd. 2, S. 54-55 (ням.)