Аўгуст фон Макензен

А́ўгуст фон Маке́нзен (ням.: August von Mackensen; 6 снежня 18498 лістапада 1945) — нямецкі ваенны і грамадскі дзеяч, генерал-фельдмаршал (1915), удзельнік Першай сусветнай вайны.

Аўгуст фон Макензен
ням.: August von Mackensen
Дата нараджэння 6 снежня 1849(1849-12-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 1945(1945-11-08)[1][2][…] (95 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Эберхард фон Макензен і Hans Georg von Mackensen[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць  Германская імперыя
Род войскаў Пяхота
Гады службы 18691920
Званне
Генерал-фельдмаршал
Генерал-фельдмаршал
Генерал-фельдмаршал (1915)
Камандаваў 36-я пяхотная дывізія
XVII Корпус
9-я армія
11-я армія
Група армій Макензена
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа, Баварыя
Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа, Баварыя
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чорнага арла
Сувязі сын
У адстаўцы грамадскі дзеяч
Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і ўпраўляючага маёнткам Людовіка Макензена (18171890) і яго жонкі Марыі Луізы Макензен (18241916). Вучыўся ў рэальнай гімназіі ў горадзе Гале.

Ваенная служба правіць

У 1869 годзе ўступіў вольнапісаным ў 2-й лейб-гусарскі полк. Удзельнік франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў, быў узведзены ў лейтэнанты і узнагароджаны жалезным крыжом другой ступені.

З 1870 года ў рэзерве, вучыўся ва ўніверсітэце Гале.

У 1873 годзе вярнуўся на службу ў 2-й лейб-гусарскі полк.

З 1880 служыў у Генштабе, з 1887 года камандзір эскадрону 9-га драгунскага палка, з 1888 года — у штабе 4-й дывізіі.

У 18911893 гадах ад'ютант начальніка Вялікага Генштаба генерала Альфрэда фон Шліфена. З 1894 года камандзір 1-га лейб-гусарскага палка, раскватараванага ў Данцыге.

З 1898 года флігель-ад'ютант кайзера. З 1900 года камандзір 1-й лейб-гусарскай брыгады. З 1903 года генерал-ад'ютант і камандзір 36-й дывізіі. З 1908 года камандзір XVII армейскага корпуса.

Першая сусветная вайна правіць

Усходні фронт правіць

 
Падчас наведвання кайзерам Вільгельмам ІІ 11-й арміі. 22 красавіка 1915 года.

З пачаткам Першай сусветнай вайны XVII армейскі корпус уваходзіў у склад 8-й нямецкай арміі пад камандаваннем Максіміліяна фон Прытвіца, а затым Паўля фон Гіндэнбурга. Удзельнічаў у Усходне-Прускай аперацыі. У Гумбіненскай бітве 7 жніўня 1914 года XVII армейскі корпус пад яго камандаваннем, наступаючы ў цэнтры баявых парадкаў 8-й германскай арміі, панёс паражэнне ў сустрэчным баі рускім 3-м армейскім корпусам і ў беспарадку адступіў, нясучы цяжкія страты. Гэтая няўдача прадвызначыла паражэнне немцаў у гэтай бітве.

У канцы жніўня Макензен удзельнічаў у баях пад Таненбергам супраць 6-га рускага корпуса і здолеў замкнуць кола вакол 2-й рускай арміі генерала Самсонава.

У верасні на зыходзе Варшаўска-Івангарадскай аперацыі пад камандаваннем Макензена была сфарміравана ўдарная група пад назвай «Макензен».

2 лістапада 1914 года быў прызначаны камандуючым сфарміраванай на ўсходнім фронце 9-й германскай арміяй. 22 лістапада узнагароджаны вышэйшым ваенным ордэнам Pour le Mérite.

У канцы лістапада — снежні камандаваў арміяй у ходзе Лодзінскай аперацыі, падчас якой армія Макензена выйшла ў тыл рускім войскам. Гэтыя дзеянні вымусілі рускае камандаванне адмовіцца ад наступальных дзеянняў і перайсці да абароны.

Шэраг новых поспехаў Макензена прыдбалі яму славу «пажарнага», яго сталі накіроўваць на самыя адказныя і цяжкія ўчасткі фронту. З 16 красавіка па 15 верасня 1915 года — камандуючы 11-й арміяй, якая здзейсніла Горліцкі прарыў. Кіраваныя ім войскі ўзялі крэпасць Брэст-Літоўск, але пасля гэтага наступленне спынілася.

Сербскі фронт правіць

У кастрычніку 1915 года Макензен, які быў прызначаны камандуючым групай войскаў (Heeresgruppe Mackensen) узначаліў германскія, аўстра-венгерскія і балгарскія войскі, сканцэнтраваныя супраць Сербіі. Усяго пад яго камандаваннем было сканцэнтравана 14 германскіх і аўстра-венгерскіх (па Саве, Дунаю, Дрыне) і 6 балгарскіх (па ўсходняй мяжы Сербіі) дывізій. 7 кастрычніка 1915 года Макензен пачаў фарсіраванне Савы і Дуная на фронце Шабац — Рама. 9 кастрычнікa войскі Макензена ўзялі Бялград. 10 лістапада часткі 11-й арміі ўзялі Ніш і злучыліся з 1-й балгарскай арміяй. У выніку праведзенай аперацыі да пачатку снежня ўся тэрыторыя Сербіі была акупаваная.

Румынскі фронт правіць

 
Аўгуст фон Макензен і Цар Балгарыі Фердынанд I у Сафіі. 1916 год.

У апошняй трэці 1916 года пад агульным камандаваннем Макензена былі аб'яднаны германскія, балгарскія і турэцкія войскі, якія дзейнічалі супраць Румыніі з паўднёвага напрамку.

З ілюстраванага часопіса «Іскры» ад 10 ліпеня 1916 года:

12-га кастрычніка да мяжы Румыніі ў Верчаровы (у Жалезных варот) у аўтамабілі прыехаў галоўнакамандуючы аўстрагерманскіх сіл на сербскім фронце генерал Макензен ў суправаджэнні прынца Фюрстэнберга і афіцэраў свайго штаба, якія змясціліся ў двух іншых аўтамабілях. Выклікаўшы пагранічнага афіцэра, Макензен агледзеў Жалезныя Вароты і правёў у гэтым месцы каля двух гадзін, зацікавіўшыся, між іншым, і збудаванымі румынамі траншэямі.[4]

Да канца снежня аб'яднаныя арміі выйшлі на ніжняе цячэнне Дуная і перайшлі да пазіцыйнай вайны. У выніку наступлення Макензена румынская армія была разгромлена, а большая частка Румыніі акупаваная. З пачатку 1917 года Макензен быў прызначаны камандуючым акупацыйнымі войскамі ў Румыніі. З мая па снежань 1918 года ён быў галоўнакамандуючым войскам там жа. Пасля перамір'я ў лістападзе 1918 года быў інтэрнаваны французамі, у якіх знаходзіўся да снежня 1919 года.

У 1920 годзе ва ўзросце 71 год выйшаў у адстаўку.

Жыццё пасля вайны правіць

 
Аўгуст фон Макензен з сям'ёй. 1929 год.

Удзельнічаў у дзейнасці розных ветэранскіх арганізацый, падтрымліваў Паўля фон Гіндэнбурга на выбарах Рэйхспрэзідэнта 1932 года.

Нацысцкая прапаганда стварыла велізарную папулярнасць Макензена сярод насельніцтва, каб сімвалічна вызначыць пераемнасць паміж Германскай Імперыяй і Трэцім рэйхам. 22 кастрычніка 1935 года генерал-фельдмаршал прыняў падарунак ад Гітлера: 1231 гектараў зямлі (уключаючы лес 150 і 300 акраў возера) і 350 000 рэйхсмарак. Акрамя таго, у 1936 годзе яго прызначылі начальнікам размешчанага ў гарнізоне кавалерыйскага палка.

Былыя ваенныя часта выкарыстоўвалі сувязі з Макензеном, каб дапамагчы людзям, якія церпяць пераслед новым рэжымам. Сам ён асабіста пратэставаў супраць уціску царквы (яго пратэстанцкая набожнасць была катэгарычна несумяшчальная з падтрымкай нацыстамі язычніцкіх культаў). Сам ён асабіста ўмяшаўся ў некаторыя драматычныя выпадкі і выказваўся на карысць пастыраў. Ён таксама пісаў лісты пратэсту супраць зверстваў СС і СА ў нямецкім тыле ў Польшчы.

У пачатку 1940-х гадоў, Гітлер і Гебельс падазравалі састарэлага Макензена ў нелаяльнасці, але не ўжывалі ніякіх рэпрэсій супраць яго. Макензен застаўся перакананым манархістам, і ў чэрвені 1941 года прымаў удзел у пахаванні былога кайзера Германіі Вільгельма II, які памёр у акупаваных Германіяй Нідэрландах.

Макензен з'яўляецца аўтарам мемуараў.

У пачатку 1945 года фельдмаршал бег з жонкай у Ніжнюю Саксонію і памёр там 8 лістапада 1945 года, усяго за месяц да свайго 92-га дня нараджэння. Ён быў пахаваны на гарадскіх могілках горада Цэле.

Ролю Макензена ў Трэцім рэйху цяжка ацаніць, бо менавіта ён быў пасярэднікам паміж эпохай 2 і 3 Рэйха. Аднак яго прынцып трымацца далей ад нацыянал-сацыялістычнай ідэалогіі вызначаецца перш за ўсё тым, што ён быў чалавекам «старой эпохі».

Памяць правіць

Імя Макензена па гэты дзень акружана пашанай у Германіі, ён лічыцца адным з самых таленавітых ваеначальнікаў Першай сусветнай. У пасляваеннай Нямеччыне яго вялікая папулярнасць ўсяляк падагравалася нацысцкай прапагандай.

Зноскі

  1. а б August von Mackensen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б August von Mackensen // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Find a Grave — 1996. Праверана 22 сакавіка 2024.
  4. Ілюстраваны часопіс «Іскры Нядзеля» ад 10 ліпеня 1916 года: № 27

Літаратура правіць