Паўль Ёзэф Гебельс (нямецкае маўленне Гёбельс) (29 кастрычніка 1897, Рэйт, Рэйнская правінцыя, Прусія — 1 мая 1945, Берлін) — дзяржаўны і палітычны дзеяч нацысцкай Германіі, рэйхсміністр народнай асветы і прапаганды Германіі (1933—1945), імперскі кіраўнік прапаганды НСДАП (з 1929), рэйхсляйтер (1933), перадапошні канцлер Трэцяга рэйха (красавік-май 1945 г.), камісар абароны Берліна (1942—1945).
18 лютага 1943 года ў Палацы спорту ў Берліне здзейсніў знакамітую шматгадзінную прамову аб татальнай вайне, якая, па словах відавочцаў, мела неверагодны псіхалагічны эфект.
У ходзе падаўлення ліпеньскай змовы 1944 Гебельс праявіў вялікую актыўнасць, пасля чаго Гітлер прызначыў яго галоўным упаўнаважаным па мабілізацыі на «татальную вайну».
У сваім палітычным завяшчанні Гітлер прызначыў Гебельса сваім пераемнікам на пасадзе канцлера, аднак на другі ж дзень пасля самагубства фюрэра Гебельс і яго жонка Магда самі пакончылі з сабой, папярэдне атруцілі сваіх шасцярых дзяцей цыяністым каліем. «Акту аб капітуляцыі за маім подпісам не будзе!» — адказаў Гебельс на савецкія патрабаванні аб безагаворачнай капітуляцыі. Яго жонка Магда сказала сваім малалетнім дзецям: «Не палохайцеся, цяпер доктар зробіць вам прышчэпку, якую робяць усім дзецям і салдатам». Калі дзеці пад уплывам морфію запалі ў напаўсонны стан, яна сама кожнаму дзіцяці (іх было шасцёра) уклала ў рот раздушаную ампулу з цыяністым каліем. 1 мая ў 21 гадзіну Гебельс застрэліўся, папярэдне застрэліў сваю жонку па яе ўласным патрабаванні. 6 мая 1945 г. цела Гебельса і членаў яго сям’і былі апазнаны адным з асабістых лекараў Гітлера Вернерам Хаазэ.
Зноскі