Рэйнская правінцыя
Рэйнская правінцыя (ням.: Rheinprovinz), таксама Рэйнланд (ням.: Rheinland) — пруская правінцыя, якая існавала з 1822 па 1945 гады. Была створана шляхам зліцця двух правінцый Ніжні Рэйн і Юліх-Клевэ-Берг, якія праіснавалі толькі нядоўгі час. Сталіца — горад Кобленц. Сёння большая частка былой Рэйнскай правінцыі ўваходзіць у землі Паўночны Рэйн-Вестфалія, Рэйнланд-Пфальц і Саар.
Рэйнская правінцыя Rheinprovinz | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
Рэйнланд у межах 1871 года |
||||
Даведкавая інфармацыя | ||||
Сталіца | Кобленц | |||
Плошча | 24.477 км² (1939)[1] | |||
Насельніцтва | 7 915 830 чал. (1939)[1] | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьРэарганізацыя прускіх правінцый
правіцьУ 1815 годзе па выніках Венскага кангрэса пасля заканчэння вызваленчых войнаў тэрыторыі Рэйнскай вобласці патрапілі пад кантроль Прусіі. У 1815/1816 гадах для лепшай арганізацыі значна дзяржавы, якая значана павялічылася па памеры, у Прусіі была праведзена адміністрацыйная рэформа, якая прадугледжвала поўную перабудову правінцыйнага падзелу і заснаванне пасады обер-прэзідэнта ў правінцыях. Сярод дзесяці новых правінцый на Рэйне былі створаны правінцыі Ніжні Рэйн са сталіцай у Кобленцы і Юліх-Клевэ-Берг са сталіцай у Кёльне. Аднак ужо ў чэрвені 1822 года абедзве рэйнскія правінцыі былі аб'яднаны ў адзіную Рэйнскую правінцыю. Уключэнне гэтай тэрыторыі ў прускую дзяржаву праходзіла павольна і праблематычна з прычыны ўведзенага тут раней напалеонаўскага цывільнага і гандлёвага права, якое паспела ўмацаваць свае пазіцыі. Акрамя таго, у адрозненне ад іншых прускіх правінцый, Рэйнская вобласць адрознівалася больш высокім узроўнем урбанізацыі, а сярод яго насельніцтва пераважалі каталікі.
На тэрыторыі правінцыі меліся шматлікія анклавы. Княства Ліхтэнберг да 1826 года належала герцагству Саксен-Кобург-Заальфельд, а затым — герцагству Саксен-Кобург-Гота, пакуль у 1834 годзе не было прададзена Прусіі і ўключана ў Рэйнскую правінцыю. Княства Біркенфельд (пазней раён Біркенфельд) належала Вялікаму герцагству Ольдэнбург, затым Свабоднай дзяржаве Ольдэнбург і толькі ў 1937 годзе ў выніку нацысцкіх адміністрацыйных рэформаў было перададзена Рэйнскай правінцыі. Адзіным эксклавам Рэйнскай правінцыі да 1932 года быў раён Вельтцар , які затым у выніку адміністрацыйнай рэформы быў перададзены ў правінцыю Гесэн-Насау.
На тэрыторыі правінцыі існавалі пяць адміністрацыйных акруг:
- Адміністрацыйная акруга Дзюсельдорф, цэнтр — Дзюсельдорф
- Адміністрацыйная акруга Кёльн, цэнтр — Кёльн
- Адміністрацыйная акруга Кобленц , цэнтр — Кобленц
- Адміністрацыйная акруга Трыр , цэнтр — Трыр
- Адміністрацыйная акруга Ахен , цэнтр — Ахен
Акрамя таго, Рэйнская правінцыя часткова абслугоўвала адміністрацыйныя справы акругі Зігмарынген, якая фармальна не ўваходзіць ні ў якую правінцыю і падпарадкоўвалася непасрэдна міністэрствам у Берліне[2].
Веймарская рэспубліка
правіцьПасля заканчэння Першай сусветнай вайны па выніках Версальскага дагавора тэрыторыя Саарскай вобласці была фактычна аддзелена ад Рэйнскай правінцыі і разам з былым баварскіх раёнам Саар-Пфальц пераведзена пад кіраванне Лігі Нацый.
Большая частка Рэйнскай правінцыі на працягу 1918—1930 гадоў знаходзілася пад акупацыяй Францыі, Брытаніі, Бельгіі і ЗША[3].
1 жніўня 1929 года была праведзена адміністрацыйная рэформа ў рэйнска-вестфальскім рэгіёне, у час якой таксама адбыўся невялікі абмен прыгранічнымі тэрыторыямі паміж Рэйнскай правінцыяй і правінцыяй Вестфалія. У прыватнасці ў Рэйнскую правінцыю быў перададзены горад Остэрфельд, які адначасова быў уключаны ў склад буйнейшага Обергаўзена[4].
Указам ад 1 кастрычніка 1932 года быў праведзены абмен эксклавамі паміж некалькімі прускімі правінцыямі. У прыватнасці, раён Ветцлар быў парададзены з акругі Кобленц Рэйнскай правінцыі ў склад акругі Вісбадэн правінцыі Гесэн-Насау[4].
Трэці рэйх
правіцьПасля вяртання Саара пад кантроль нацысцкай Германіі ў 1935 годзе гэта тэрыторыя не была зноў далучана да Рэйнскай вобласці, а захавала асобы статус пад назвай Саарланд і кіравалася адмысловым рэйхскамісарам, функцыю якога выконваў гаўляйтар партыйнага гау Саар-Пфальц. У будучым планавалася стварэнне новага рэйхсгау Вестмарк, куды ўвайшлі б таксама акупаваныя французскія тэрыторыі, аднак гэтыя планы так і не былі рэалізаваныя.
Пасля вайны
правіцьПасля 1945 года тэрыторыя Рэйнскай правінцыі была падзелена на дзве акупацыйныя зоны. Акруга Аахен, Дзюсельдорф і Кёльн апынуліся ў брытанскай, а Кобленц і Трыр — у французскай зонах. Пасля доўгіх дэбатаў аб магчымасці стварэння новай незалежнай дзяржавы Rhenania на тэрыторыі былых Рэйнскай правінцыі і правінцыі Вестфалія, а таксама Саарскай вобласці, гэта ідэя ўсё ж была адхілена. Таксама была адхілена і ідэя міжнароднага чатырохбаковага кантролю над Рэйнскай вобласцю, з прычыны таго, што амерыканцы не жадалі дапусціць кантролю Савецкага саюза над Рурам. Нарэшце, 21 чэрвеня 1946 года ў Лондане было прынята рашэнне аб стварэнні ў межах брытанскай зоны новага адміністрацыйнага ўтварэння — зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, у якую ўвайшла тэрыторыя былой правінцыі Вестфалія і паўночная частка Рэйнскай правінцыі[5].
Французская акупацыйная зона не мела аднароднай структуры і складалася з дробных прускіх, баварскіх і гесэнскіх «рэштак». Гэтая тэрыторыя першапачаткова была арганізавана ў адміністрацыйнае ўтварэнне Сярэдні Рэйн-Саар, аднак яшчэ ў 1945 годзе была рэарганізавана ў Рэйнланд-Гесэн-Насау. Сюды акрамя паўднёвай часткі былой Рэйнскай правінцыі таксама ўваходзіла і частка тэрыторыі правінцыі Насау. У гэты ж час на астатняй пад французскім кантролем тэрыторыі было створана адміністрацыйнае ўтварэнне Гесэн-Пфальц. Пасля доўгіх спрэчак пра лёс рэгіёна ў Парыжы 30 жніўня 1946 года было прынята рашэнне аб стварэнні зямлі Рэйнланд-Пфальц[5]. Саар да 1 студзеня 1957 года заставаўся пад французскім пратэктаратам, пасля чаго ўвайшоў у склад ФРГ у якасці асобнай федэральнай зямлі.
Геаграфія і эканоміка
правіцьТэрыторыя правінцыі размяшчалася ў паўднёвай палове ў гарыстай мясцовасці, большай часткай пакрытай лесам, а ў паўночнай частцы — на ўрадлівай раўніне. Асноўная рака правінцыі — Рэйн, які праходзіў па тэрыторыі рэгіёна на працягу 335 км, і яго прытокі: Сайн, Від, Зіг, Вупер, Рур, Эмер, Ліпэ, Нагэ, Мозель, Нетэ, Ар і Эрфт, a таксама прытокі Мозеля і Мааса. З азёр найбольш значнымі з'яўляліся Лаахскае, на Эйфелі[6].
На тэрыторыі правінцыі былі значна развіты садаводства, агародніцтва і вінаробства (у далінах). Вырошчваліся жыта, пшаніца, ячмень, бульба, авёс. У той жа час вытворчасць хлеба была недастатковай для патрэбнасцей насельніцтва рэгіёна. З прамысловых раслін апрацоўваліся цукровы бурак, тытунь, хмель, лён, пянька і рапс. Была развіта жывёлагадоўля, у тым ліку гадоўля буйной рагатай жывёлы, авечак, свіней і коней[6].
Галоўным багаццем правінцыі былі мінеральныя прадукты, здабываліся каменны і буры вугаль, жалезныя, цынкавыя, свінцовыя, медныя і марганцавыя руды, гіпс, дахавы сланец, базальт і інш. Па апрацоўчай прамысловасці Рэйнская правінцыя займала першае месца сярод усіх прускіх правінцый. Тут выпускаліся чыгун, свінец, цынк, срэбра, Галоўныя пункты чыгуна- і сталеліцейнай вытворчасці знаходзіліся ў Эсэне, Обергаўзене, Дуйсбургу, Дзюсельдорфе, Кёльне, Дойцы, Эшвайлеры і Нойнкірхене. Правінцыя славілася сваімі стальнымі вырабамі, вытворчасцю бляхі, іголак, шарсцяных вырабаў, шаўковых, паўшаўковых, баваўняных і льняных тканін, скуры, шкляных вырабаў, фаянсавага посуду, кафлі, мазаікі і г.д. У рэгіёне актыўна развіваўся гандаль, якому спрыяла густая сетка вадзяных і рэйкавых шляхоў зносін. Галоўныя гандлёвыя цэнтры размяшчаліся ў гарадах: Кёльн, Кобленц, Мюльгайм, Дзюсельдорф, Дуйсбург, Рурарт і Везель[6].
У правінцыі размяшчаўся Бонскі ўніверсітэт і Вышэйшая тэхнічная школа ў Аахене[6].
Насельніцтва
правіцьСтатыстычныя даныя
правіцьУ 1895 годзе ў правінцыі пражывала 2 698 549 жыхароў, з іх 2 496 337 пратэстантаў і 187 559 каталікоў. Таксама меліся і прадстаўнікі іншых хрысціянскіх канфесій (6492 чалавек) і яўрэі (7850 чалавек). Пераважную большасць насельніцтва складалі немцы[6].
Тэрыторыя і насельніцтва Рэйнскай правінцыі ў 1900 годзе:[7]
Адміністрацыйная акруга | Плошча, км² | Насельніцтва, чал. | Колькасць раёнаў | |
---|---|---|---|---|
сельскіх | гарадскіх | |||
Акруга Кобленц | 6.205,81 | 682.454 | 13 | 1 |
Акруга Дзюсельдорф | 5.473,10 | 2.599.806 | 16 | 9 |
Акруга Кёльн | 3.977,21 | 1.021.878 | 10 | 2 |
Акруга Трыер | 7.183,71 | 840.696 | 12 | 1 |
Акруга Ахен | 4.155,17 | 614.964 | 10 | 1 |
Усяго па правінцыі | 26.995,00 | 5.759.798 | 61 | 14 |
Тэрыторыя і насельніцтва Рэйнскай правінцыі ў 1925 годзе (пасля аддзялення Саара):[4]
Адміністрацыйная акруга | Плошча, км² | Насельніцтва, чал. | Колькасць раёнаў | |
---|---|---|---|---|
сельскіх | гарадскіх | |||
Акруга Кобленц | 6.208 | 792.574 | 13 | 1 |
Акруга Дзюсельдорф | 5.496 | 3.866.119 | 9 | 12 |
Акруга Кёльн | 3.978 | 1.434.827 | 10 | 2 |
Акруга Трыер | 5.697 | 474.873 | 9 | 1 |
Акруга Ахен | 3.167 | 688.585 | 8 | 1 |
Усяго па правінцыі | 24.539 | 7.256.978 | 49 | 17 |
Рэлігійны склад насельніцтва ў 1925 годзе: 66,8 % — каталікі; 30,1 % — пратэстанты; 0,1 % — іншыя хрысціянскія канфесіі; 0,8 % — яўрэі; 2,2 % — іншыя канфесіі[4].
Плошча і колькасць насельніцтва правінцыі і асобных яе адміністрацыйных акруг станам на 17 мая 1939 года ў межах на 1 студзеня 1941 года і колькасць раёнаў на 1 студзеня 1941 года (пасля анексіі Усходняй Бельгіі):[1]
Адміністрацыйная акруга | Плошча, км² | Насельніцтва, чал. | Колькасць раёнаў | |
---|---|---|---|---|
сельскіх | гарадскіх | |||
Акруга Кобленц | 6.553,87 | 871.624 | 11 | 1 |
Акруга Дзюсельдорф | 5.496,86 | 4.183.235 | 13 | 9 |
Акруга Кёльн | 3.978,46 | 1.595.677 | 7 | 2 |
Акруга Трыер | 5.321,49 | 495.730 | 8 | 1 |
Акруга Ахен, у тым ліку: | 4.182,63 | 836.418 | 9 | 1 |
без Эйпен-Мальмедзі-Мореснет | 3.126,24 | 769.564 | ||
Эйпен-Мальмедзі-Мореснет | 1.056,39 | 66.854 | ||
Усяго па правінцыі | 25.533,31 | 7.982.684 | 48 | 14 |
Гарадское і сельскае насельніцтва
правіцьРазмеркаванне насельніцтва па розных тыпах населеных пунктаў у залежнасці ад іх велічыні па агульнай колькасці жыхароў, паводле даных перапісу насельніцтва 1925 года[4] і станам на 17 мая 1939 года[1]:
Год | Доля насельніцтва па катэгорыях населеных пунктаў па колькасці жыхароў | ||
---|---|---|---|
меней 2.000 жыхароў | 2.000 — 100.000 жыхароў | больш 100.000 жыхароў | |
1925 | 18,0 % | 40,8 % | 41,2 % |
1939 | 15,2 % | 34,9 % | 49,9 % |
Найбуйнейшымі гарадамі Рэйнскай правінцыі з'яўляліся (паводле даных 1925 года):[4]
- Кёльн — 700.222 чал.
- Эсэн — 470.524 чал.
- Дзюсельдорф — 432.633 чал.
- Дуйсбург — 272.798 чал.
- Бармен — 187.099 чал.
- Эльберфельд — 167.577 чал.
- Ахен — 155.816 чал.
- Крэфельд — 131.098 чал.
- Мюльгайм — 127.400 чал.
- Хамбарн — 126.618 чал.
- Мёнхенгладбах — 115.302 чал.
- Обергаўзен — 105.436 чал.
У 1929 годзе гарады Бармен, Эльберфельд і яшчэ некалькі драбнейшых гарадоў і паселішчаў былі аб'яднаны ў новы горад Вуперталь, а горад Хамбарн уключаны ў склад Дуйсбурга.
Обер-прэзідэнты
правіцьПасада обер-прэзідэнта ўведзены ў Прусіі паводле ўказа ад 30 красавіка 1815 года аб паляпшэннм арганізацыі правінцыйнага кіравання (ням.: Verordnung wegen verbesserter Einrichtung der Provinzial-Behörden). У 1822 годзе аб'яднаную правінцыю ўзначаліў дзеючы обер-прэзідэнт правінцыі Ніжні Рэйн.
Гады | Обер-прэзідэнт | Партыя |
---|---|---|
1822—1831 | Карл фон Інгерслебен | |
1831—1834 | Філіп фон Пестэль | |
1834—1842 | Эрнст Альберт фон Бодэльшвінг | |
1842—1845 | Эдуард фон Шапер | |
1845—1848 | Франц Аўгуст Айхман | |
1848—1848 | Эдуард фон Мёлер | |
1848—1850 | Франц Аўгуст Айхман | |
1850—1851 | Рудальф фон Аўэрсвальд | |
1851—1858 | Ганс Гуга фон Клейст-Рэцаў | |
1858—1871 | Адальф фон Помер Эшэ | |
1872—1889 | Морыц фон Бардэлебен | |
1889—1890 | Ганс Герман фон Берлепш | |
1890—1905 | Бертальд фон Насэ | |
1905—1910 | Клеменс Фрайгер фон Шорлемер-Лізер | |
1910—1918 | Георг фон Райнбадэн | |
1918—1922 | Рудальф Фелікс Ёзеф фон Гротэ | |
1922—1933 | Ёганес Фукс | Цэнтрум |
1933—1935 | Герман фон Люнінк | |
1935—1945 | Ёзеф Тэрбавен | НСДАП |
1945—1945 | Ёганес Фукс | Цэнтрум |
1945—1946 | Роберт Лер | ХДС |
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г Fläche und Bevölkerung der größeren Verwaltungsbezirke (S. 8), Zahl der Gemeinden und Kreise (S. 21), Bevölkerung nach Gemeindegrößenklassen (S. 22) (ням.). Statistisches Jahrbuch für das Deutsche Reich 1939/40 (Digitalisat).
- ↑ Die administrativen Beziehungen der Hohenzollernschen Lande zur Rheinprovinz (ням.). Rheinische Geschichte. Праверана 18 чэрвеня 2017.
- ↑ Die Rheinlandbesetzung (1918-1930) (ням.)(недаступная спасылка). Rheinische Geschichte. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2017. Праверана 18 чэрвеня 2017.
- ↑ а б в г д е Die Rheinprovinz im Überblick (ням.)
- ↑ а б Eine Rheinprovinz, zwei Länder und die Frage der Länderneugliederung nach 1945 (ням.)(недаступная спасылка). Rheinische Geschichte. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2017. Праверана 18 чэрвеня 2017.
- ↑ а б в г д Рейнская провинция // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Rheinprovinz // Gemeindeverzeichnis Deutschland 1900 (ням.)
Спасылкі
правіцьРэйнская правінцыя на Вікісховішчы |
- Deutsche Verwaltungsgeschichte: Preußische Provinz Rheinland (Rheinprovinz) Архівавана 27 кастрычніка 2016. (ням.)
- Territoriale Veränderungen in Deutschland: Rheinprovinz (ням.)
- Provinz Rheinland (Rheinprovinz) (ням.)