Трыр
Трыр (ням.: Trier) — горад у Германіі, на захадзе зямлі Рэйнланд-Пфальц, «Паўночны Рым». Размешчаны на берагах ракі Мозель, непадалёк ад Люксембурга. Найстарэйшы горад краіны, заснаваны ў 16 годзе да н.э. рымскім імператарам Актавіянам Аўгустам побач са свяцілішчам племя трэвераў, адкуль і пайшла назва горада — «Аўгуста Треверарум» (лац.: Augusta Treverorum).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершае паселішча тут было заснавана рымскім імператарам Аўгустам у 16 да н.э. як ваенны лагер на тэрыторыі гальскага племя трэвераў і таму называлася Аўгуста Трэвераў. Неўзабаве калонія ператварылася ў важны гандлёвы цэнтр. Свайго росквіту Трыр дасягае ў II стагоддзі. Быў галоўным населеным пунктам рымскай правінцыі Галія Белгіка, потым усёй прэфектуры Галія. Перажыўшы першы напад алеманаў, Трыр паступова ператвараецца ў імператарскую рэзідэнцыю, званую «Паўночны Рым». Заваяванне Трыра франкамі каля 475 года стала адным з сведчанняў заходу рымскай імперыі.
3 ІХ ст. цэнтр архібіскупства. Паміж 1160 і 1190 атрымаў гарадское права. У XV ст. вольны імперскі горад, У 1473—1797 гг. тут існаваў універсітэт. 3 1794 уладанне Францыі, галоўны горад (да 1814) французскага дэпартамента Саар. У 1815 годзе далучаны да Прусіі (Германія). У Другую сусветную вайну значна разбураны. Пасля вайны ў складзе французскай зоны акупацыі Германіі, з 1949 года ў ФРГ.
Гаспадарка
правіцьПрамысловасць: вінаробчая, металаапрацоўчая, электра-тэхнічная, тэкстыльная, абутковая. Цэнтр раёна вінаградарства і вінаробства.
Транспарт
правіцьВузел чыгунак і аўтадарог.
Навука, адукацыя, культура
правіцьДзейнічае Трырскі ўніверсітэт. Музеі: зямлі Рэйнланд, Епіскапскі.
Славутасці
правіцьАрхітэктурныя помнікі:
- Амфітэатр (каля 100)
- імператарскія тэрмы (каля 300)
- гарадскія вароты (пач. IV ст., уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны)
- базіліка Канстанціна (1-я пал. IV ст.)
- сабор (IV—XVIII ст.)
- дамы «Франкентурм» (XI ст.) і «Драйкёнігенгаўз» (пач. XIII ст.)
- гатычная царква (каля 1250)
- Палац курфюрста
- рэнесансавыя і барочныя будынкі.
-
Амфітэатр
-
Імператарскія тэрмы
-
Гарадскія вароты, пач. IV ст.
-
Базіліка Канстанціна
-
Трырскі сабор
-
Франкентурм
-
Драйкёнігенгаўз
-
Лібфраўэнкірхэ
-
Палац курфюрста
Вядомыя асобы
правіцьГарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трыр