Алема́ны або алама́ны (ад герм. alle manner — «усе людзі», алем.: Alemanne, ням.: Alamannen, Alemannen) — германскі саюз плямён, у які ўвайшлі плямёны з колішніх саюзаў свеваў і маркаманаў, а таксама ютунгаў, якія прыйшлі з поўначы. Пазней сталі вядомы пад імем швабаў, якія далі назву гістарычнай вобласці Швабія ў Германіі.

Карта перасялення алеманаў

Мова алеманаў стала асновай для верхненямецкіх дыялектаў.

Этнонім

правіць
 
Алеманскі дыялект

Першае згадванне пра алеманаў адносіцца да эпохі рымскага імператара Каракалы (кіраваў 211—217). Сярод яго тытулаў сучаснікі прыводзяць і тытул Аламанікус, гэта значыць «пераможца аламанаў». У рымскіх крыніцах назва гэтага народа часцей сустракаецца менавіта ў такой форме — Alamanni. Відаць, этымалагічна этнонім узыходзіць да германскага «alle Mannen» — «усе людзі (мужы)» і адлюстроўвае той факт, што племянны саюз алеманаў склаўся з шэрагу германскіх плямёнаў рознага паходжання. Слова «алман» у шэрагу раманскіх моў (у прыватнасці, у французскай, італьянскай, партугальскай і іспанскай, а таксама ў персідскай, турэцкай, азербайджанскай і некаторых іншых цюркскіх мовах, якія запазычылі яго ў іх) захавалася як агульная назва немцаў.

Паходжанне

правіць

Упершыню пра алеманаў згадаў у 213 годзе рымскі гісторык Дыян Касій, калі гэта племя знаходзілася ў вярхоўях Майна (адзін з найбуйнейшых прытокаў Рэйна). Сцвярджаць, што гэты раён быў першапачатковым месцам іх пражывання — нельга, з прычыны таго, што ядром племя алеманаў было больш ранняе племя «семноны», якое засяляла басейн ракі Эльба.

Напачатку першага тысячагоддзя засялялі паўднёвую частку басейна Эльбы, у III стагоддзі алеманы прарвалі мяжу Рымскай імперыі па Рэйну, першымі з германцаў захапілі частку рымскай тэрыторыі — так званыя Дзесяцінныя палі паміж вярхоўямі Рэйна і Дуная, пачалі ўрывацца ў Галію і Італію. У канцы V стагоддзі былі адціснуты франкамі на тэрыторыю цяперашняй паўднёвай Германіі і заходняй Аўстрыі.

Алеманы ўдзельнічалі ў паходах на Рымскую імперыю (як і большасць германскіх плямёнаў).

Спасылкі

правіць