Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі

Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі (ХДС) (ням.: Christlich Demokratische Union Deutschlands (CDU)), кансерватыўная партыя ў Германіі. ХДС утварае кааліцыю з Хрысціянска-сацыяльным саюзам (дзейнічае толькі ў Баварыі, у той час як у ХДС адсутнічае баварская партыйная арганізацыя). Старшыня партыі — Фрідріх Мэрц (з 2022).

Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі
Christlich Demokratische Union Deutschlands
Выява лагатыпа
Лідар Фрідріх Мэрц
Дата заснавання 26 чэрвеня 1945
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія хрысціянская дэмакратыя, кансерватызм, ліберальны кансерватызм і праеўрапеізм[d]
Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя Маладзёжны саюз Германіі[d]
Колькасць членаў 384 204 (2021)
Месцаў у Бундэстагу
254 / 630
Месцаў у Еўрапарламенце
29 / 96
Постаці члены партыі ў катэгорыі (26 чал.)
Сайт cdu.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У ідэалагічным плане ХДС спалучае кансерватызм, хрысціянскі кансерватызм і хрысціянскую дэмакратыю. Палітычная пазіцыя — цэнтр. У Еўрапейскім парламенце ўваходзіць у фракцыю Еўрапейская народная партыя.

Партыя з'яўляецца кіруючай, на выбарах у Бундэстаг 27 верасня 2009 партыя атрымала адносную большасць месцаў і права фарміравання ўрада.

ХДС створаны ў 1945 ў якасці «палітычнай радзімы» для прадстаўнікоў католікаў і пратэстантаў. Саюз перажыў імклівы рост пры першым старшыні Конрадзе Адэнаўэры (1950—1963). У 1957 ХДС атрымаў абсалютную большасць у Бундэстагу — адзіны выпадак у пасляваеннай гісторыі ФРГ.

Старшынямі ХДС пасля Адэнаўэра былі Людвіг Эрхард (1963—1966), Курт Георг Кізінгер (1966—1971), Райнер Барцэль (1971—1973), Гельмут Коль (1973—1998), Вольфганг Шойбле (1998—2000), Ангела Меркель (2000—2018).

Пяць разоў прадстаўнікі ХДС станавіліся прэзідэнтамі ФРГ: Генрых Любке, Карл Карстэнс, Рыхард фон Вайцзэкер, Раман Херцаг і Хорст Кёлер, і пяць разоў — федеральнымі канцлерамі: Конрад Аденаўэр, Людвіг Эрхард, Курт Георг Кізінгер, Гельмут Коль і Ангела Меркель.

Спасылкі

правіць