Хорст Кёлер

Хорст Кёлер (ням.: Horst Köhler; нар. 22 лютага 1943, Скербешущ) — нямецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Паходзіць з сям’і бесарабскіх немцаў, якая ў 1940 г. перасялілася з малдаўскай вёскі Рышканы на тэрыторыю акупаванай Германіяй Польшчы.

Хорст Кёлер
Horst Köhler
Horst Köhler.jpg
Сцяг12-ы прэзідэнт Германіі
9-ы федэральны прэзідэнт ФРГ
1 ліпеня 2004 — 31 мая 2010
Папярэднік Ёханес Раў
Пераемнік Крысціян Вульф
8-ы старшыня МВФ
1 мая 2000 — 4 сакавіка 2004
Папярэднік Мішэль Камдэсю
Пераемнік Радрыга Рато
Нараджэнне 22 лютага 1943(1943-02-22) (80 гадоў)
Бацька Эдуард Кёлер
Маці Елізавета Кёлер
Жонка Ева Кёлер
Дзеці дачка Ульрыка і сын Ёхен
Веравызнанне Лютэранства
Партыя ХДС
Член у
Адукацыя
Прафесія Эканаміст
Дзейнасць палітык, эканаміст
Аўтограф Horst Köhler Signature.svg
Узнагароды
Кавалер Вялікага Крыжа адмысловай ступені ордэна За заслугі перад ФРГ
Найвышэйшая ступень ордэна Вітаўта Вялікага з залатым ланцугом
Вялікі крыж на ланцугі ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Ордэн Белага арла
Сайт Horst Köhler
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ераПравіць

З 1965 да 1969 Келер вучыўся ў універсітэце ў Цюбінгене па спецыяльнасці «палітэканомія і паліталогія». З 1969 да 1976 ён працаваў там як асістэнт ў Інстытуце прыкладнога эканамічнага аналізу. З 1976 да 1981 ён працаваў у Федэральным міністэрстве эканомікі.

У 1982 ён памяняў месца працы на Федэральнае міністэрства фінансаў. Будучы статс-сакратаром міністэрства, з 1990 па 1993 выконваў ролю шэрпы (памочніка па справах «Вялікай сямёркі») канцлера Гельмута Коля.

З 1993 да 1998 ён быў прэзідэнтам Асацыяцыі ашчадных банкаў Германіі і наступныя 2 гады кіраваў Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) у Лондане.

У 20002004 — прэзідэнт Міжнароднага валютнага фонда.

У 2004—2010 — прэзідэнт Германіі. Падаў у адстаўку з-за моцнай адмоўнай рэакцыі на яго спрэчныя выказванні наконт выкарыстання бундэсвера для абароны эканамічных інтарэсаў ФРГ.

Зноскі