Радрыга дэ Рата і Фігарэда (ісп.: Rodrigo de Rato y Figaredo; нар. 18 сакавіка 1949, Мадрыд) — іспанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Займаў пасаду міністра эканомікі Іспаніі. З траўня 2004 па кастрычнік 2007 года займаў пасаду дырэктара-распарадчыка Міжнароднага валютнага фонду. У 2010—2012 гадах узначальваў фінансавую групу Bankia. У цяперашні час працуе ў Telefónica дарадцам па краінах Еўропы і Лацінскай Амерыкі.

Радрыга Рата
ісп.: Rodrigo de Rato
намеснік старшыні ўрада Іспаніі[d]
3 верасня 2003 — 17 красавіка 2004
Папярэднік Марыяна Рахой
Пераемнік Марыя Тэрэса Фернандэс дэ ла Вега Санс
член Кангрэса дэпутатаў Іспаніі[d]
10 лістапада 1982 — 15 ліпеня 1986
член Кангрэса дэпутатаў Іспаніі[d]
11 ліпеня 1986 — 21 лістапада 1989
член Кангрэса дэпутатаў Іспаніі[d]
15 лістапада 1989 — 29 чэрвеня 1993
член Кангрэса дэпутатаў Іспаніі[d]
21 чэрвеня 1993 — 27 сакавіка 1996
член Кангрэса дэпутатаў Іспаніі[d]
25 сакавіка 1996 — 5 красавіка 2000
член Кангрэса дэпутатаў Іспаніі[d]
23 сакавіка 2000 — 2 красавіка 2004
член Кангрэса дэпутатаў Іспаніі[d]
25 сакавіка 2004 — 12 мая 2004
Пераемнік Сарая Саэнс дэ Сантамарыя
Нараджэнне 18 сакавіка 1949(1949-03-18)[1][2] (75 гадоў)
Імя пры нараджэнні ісп.: Rodrigo de Rato y Figaredo
Бацька Ramón Rato[d]
Жонка Ángeles Alarcó[d][3]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, эканаміст, банкір
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Charles III
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Радрыга Рата — прадстаўнік двух арыстакратычных астурыйскіх родаў Рата і Фігарэда. Скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта Кампутэнсэ, затым вывучаў менеджмент у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. У 2003 годзе атрымаў доктарскую ступень па палітычнай эканоміі ў родным універсітэце ў Мадрыдзе.

З пачатку 1980-х гадоў займаў кіруючыя пасады ў кансерватыўнай Народнай партыі Іспаніі, у 1996 годзе быў абраны намеснікам генеральнага сакратара. Пасля перамогі Народнай партыі на чале з Хасэ Марыяй Аснарам на выбарах у сакавіку 1996 года Рата быў прызначаны другім віцэ-старшынёй урада і міністрам эканомікі і фінансаў, захаваўшы за сабой гэтыя пасады аж да выбараў 14 сакавіка 2004 года.

4 мая 2004 года выканаўчы савет МВФ прызначыў Рата пераемнікам Хорста Кёлера на пасадзе дырэктара-распарадчыка фонду. 28 чэрвеня 2007 года Рата заявіў пра сваю адстаўку з пасады па прычынах асабістага характару ў кастрычніку 2007 года. Яго змяніў на гэтай пасадзе Дамінік Строс-Кан.

У 2010—2012 гадах займаў пасаду старшыні савета дырэктараў банка Caja Madrid і пасля Bankia, змяніўшы на гэтай пасадзе Мігеля Блесу. 23 лютага 2017 года разам з Мігелем Блесам быў прыгавораны да 4,5 гадоў турэмнага зняволення за крадзяжы сродкаў у так званай справе аб «чорных крэдытных картах». У верасні 2018 года прысуд быў пацверджаны Вярхоўным судом Іспаніі.

Зноскі

  1. Rodrigo Rato Figaredo // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rodrigo de Rato // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.revistavanityfair.es/poder/articulos/rodrigo-rato-mujer-alicia-gonzalez-rato-gela-angeles-alarco/46596 Праверана 18 снежня 2021.