Кастылья-ла-Нуэва

гістарычная вобласць у Іспаніі

Кастылья-ла-Нуэва (ісп.: Castilla la Nueva — «Новая Кастылія») — гістарычная вобласць у Іспаніі.

Кастылья-ла-Нуэва (1851—1983)

Гістарычна Новай Кастыліяй, у адрозненне ад Старой, сталі называць тэрыторыю, вызваленую ад арабаў у перыяд ад узяцця Таледа ў 1085 годзе да бітвы пры Лас-Навас-дэ-Талоса ў 1212 годзе.

У 1833 годзе, у рамках пабудовы цэнтралізаванай дзяржавы, каралеўскім дэкрэтам Іспанія была падзелена на 49 правінцый. У склад вобласці ўвайшла большая частка каралеўства Таледа. Першапачаткова Кастылья-ла-Нуэва ўключала пяць правінцый: Таледа, Сьюдад-Рэаль, Куэнка, Гвадалахара і Мадрыд. У 1982 годзе на яе тэрыторыі было ўтворана аўтаномная супольнасць Кастылія — Ла-Манча. Мадрыд быў вылучаны ў асобную супольнасць, але яшчэ ў 1978 годзе была далучана правінцыя Альбасэтэ ад рэгіёна Мурсія.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць