Ваенны ордэн Максіміліяна Іосіфа

Ваенны ордэн Максіміліяна Іосіфа (ням.: Militär-Max-Joseph-Orden) — вышэйшы ваенны ордэн каралеўства Баварыя. Ордэн быў заснаваны 1 студзеня 1806 года баварскім каралём Максіміліянам I Іосіфам[1].

Ваенны ордэн Максіміліяна Іосіфа
Militär-Max-Joseph-Orden
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Militär-Max-Joseph-Orden
Дэвіз лац.: Virtuti pro patria
Краіна Баварыя
Тып Ордэн
Дата заснавання 1 студзеня 1806 года
Статус не ўручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Святога Георгія
Малодшая Ордэн «За ваенныя заслугі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меў тры ступені:

  • Вялікі крыж (ням.: Großkreuz)
  • Камандорскі крыж (ням.: Kommandeurkreuz)
  • Рыцарскі крыж (ням.: Ritterkreuz)

Дваранства

правіць

Члены ордэна, якія не мелі дваранскай годнасці, атрымлівалі патэнт разам з узнагародай і маглі выкарыстоўваць у сваім імі прыстаўку «Ritter von», як напрыклад, Вільгельм фон Лееб, які быў Вільгельмам Леебам па нараджэнні. Гэтае правіла тычылася толькі баварскіх падданых і не распаўсюджвалася на іншых, незалежна, грамадзян Германскай імперыі ці іншых дзяржаў. Напрыклад, Эрых Людэндорф, нягледзячы на атрыманы ў 1916 годзе Вялікі крыж, так і застаўся простым чалавекам. Патэнт меў пажыццёвае дзеянне і не распаўсюджваўся на спадчыннікаў, што збліжала яго з рыцарскім статусам англійскіх ордэнаў. Падобнае правіла дзейнічала і ў дачыненни да Ордэна Грамадзянскіх заслуг Баварскай кароны, якім узнагароджвалі служачых высокага рангу.

Ілюстрацыі

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць