Адкрыць галоўнае меню

Вільгельм Ёзэф Франц Рытэр фон Лееб (ням.: Wilhelm Josef Franz Ritter von Leeb; 5 верасня 1876, Ландсберг-на-Лехе, Баварыя29 красавіка 1956) — Фюсен, Баварыя) — нямецкі генерал-фельдмаршал, удзельнік Першай і Другой сусветных войнаў; быў асуджаны як ваенны злачынца.

Вільгельм фон Лееб
ням.: Wilhelm Josef Franz Ritter von Leeb
Bundesarchiv Bild 146-1969-048B-01A, Wilhelm Ritter von Leeb.jpg
Дата нараджэння 5 верасня 1876(1876-09-05)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 красавіка 1956(1956-04-29)[1][2] (79 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць Flag of the German Empire.svg Германская імперыя
Flag of Germany (3-2 aspect ratio).svg Веймарская рэспубліка
Flag of Germany (1935–1945).svg Трэці рэйх
Род войскаў Трэці рэйх Вермахт
Гады службы 18951938
19391942
Званне
Генерал-фельдмаршал
Генерал-фельдмаршал
Камандаваў 12-я армія
Група армій «C»
Група армій «Поўнач»
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Кавалер Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа (Баварыя)
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Аўтограф Von Leeb Unterschrift.jpg
Commons-logo.svg Вільгельм фон Лееб на Вікісховішчы

БiяграфiяПравіць

Раннiя гадыПравіць

Вільгельм Ёзэф Франц Лееб нарадзіўся 5 верасня 1876 г. у Ландсберг-ам-Лесі (Баварыя) ў сям’і з ваеннымі традыцыямі. Яго бацька, Адольф Лееб, быў ваенным, маёрам імперскай арміі Германіі, а яго будучая жонка, Марыя Шрот, была дачкой генерала кавалерыі.

Ваенную службу пачаў у 1895 г. юнкерам 4-га баварскага артылерыйскага палка. У 1897 годзе выраблены ў афіцэры. У 1899 Лееб скончыў ваеннае вучылішча і ў 1900 годзе адправіўся ў Кітай, дзе ўдзельнічаў у падаўленні Іхэтуаньскага паўстання 18981901 гадоў. Са жніўня 1900 па верасень 1901 камандаваў узводам 1-й горнай батарэі Усходне-Азіяцкага палка палявой артылерыі. Пасля вяртання ў Германію працягнуў службу ў сваім артылерыйскім палку, обер-лейтэнант (1905 г.). У 1909 годзе скончыў баварскую ваенную акадэмію ў Мюнхене, а ў 1911 годзе — Акадэмію Генеральнага штаба ў Берліне. У чыне гаўптмана быў накіраваны для праходжання службы ў ваеннае артылерыйскае вучылішча. У 19121913 гадах камандаваў артылерыйскай батарэяй «Эрланген», затым служыў у штабе баварскай артылерыі.

Першая сусветная вайнаПравіць

У 1914 годзе пачалася Першая сусветная вайна, у якой ён прыняў удзел. Да сакавіка 1915 года — намеснік начальніка штаба 1-га Баварскага армейскага корпуса, затым — начальнік аператыўнага аддзела штаба 11-й Баварскай пяхотнай дывізіі, якія ваявалі на Заходнім фронце, а з лета 1916 на Усходнім фронце ў Галічыне, Сербіi і Румыніi.

29 мая 1916, за баявыя заслугі, Лееб атрымаў Рыцарскі Крыж Ваеннага Ордэна Максіміліяна Ёзэфа, які быў эквівалентам баварскаму Pour le Mérite, і яго атрыманне надало Леебу шляхецтва: 21 чэрвеня 1916 ён атрымаў тытул «Рытэр» («рыцар»), які змяніў яго імя, дадаючы тытул «Рытэр» да яго прозвішча і прыстаўку «фон».

З сакавіка 1917 — вярнуўся на Заходні фронт афіцэрам Генеральнага штаба пры штабе армейскай групы кронпрынца Рупрэхта Баварскага, дзе і знаходзіўся да канца вайны.

За баявыя адрозненні быў узнагароджаны Жалезнымі крыжамі абедзвюх ступеняў і яшчэ адзінаццаццю ордэнамі Германскай імперыі, Аўстра-Венгрыі і Асманскай імперыі.

Мiжваенны часПравіць

У 1919 годзе паступіў у Добраахвотніцкі корпус палкоўніка Ф. фон Эпа, у шэрагах якога ўдзельнічаў у падаўленні рэвалюцыі ў Баварыі.

Да моманту прыходу Гітлера да ўлады ў 1933 г. фон Лееб стаў генерал-лейтэнантам, камандуючым 7-й ваеннай акругай з цэнтрам у Мюнхене і камандзірам 7-й баварскай пяхотнай дывізіі рэйхсвера.

Афіцэр старой школы, сумленны і бескампрамісны, чалавек высокіх маральных прынцыпаў, глыбока веруючы каталік, фон Лееб адкрыта выказваў незадаволенасць новым рэжымам і яго лідэрамі, быў супраць мілітарызацыі краіны, знаходзіўся пад негалосным наглядам Гестапа.

Тым не менш, фон Лееб працягваў прасоўвацца па кар’ернай лесвіцы і ў кастрычніку 1933 года быў прызначаны камандуючым 2-й групай войскаў у Каселе. 1 красавіка 1934 годзе атрымаў званне генерала артылерыі.

1 сакавіка 1938 года па патрабаванні Гітлера сышоў у адстаўку ў сувязі з «справай Бломберг-Фрыч».

Пазней, у 1938 і 1939 гадах вяртаўся на службу для камандавання аператыўнай групай «фон Лееб» (кодавае імя створанай для Судзецкага крызіса 12-й арміі)[3], якая прыняла ўдзел у анэксіі Судэцкай вобласці і акупацыі Чэхаславакіі.

Фон Лееб апублікаваў у 30-я гады сваю працу па ваеннай навуцы пад назвай «Абарона» (ням.: Die Abwehr). Кніга вытрымала некалькі перавыданняў і перакладаў і пазней выкарыстоўвалася як навучальны дапаможнік ў Арміі ЗША і Чырвонай арміі. Удзельнічаў у распрацоўцы лініі ўмацаванняў на заходняй мяжы Германii.

Другая сусветная вайнаПравіць

З 26 жніўня 1939 года вярнуўся на службу і ўзначаліў групу армій «C», якая знаходзiлася на Заходнім фронце.

У 1940 годзе группа армій «С» удзельнічала ў Французскай кампаніі на паўднёвым участку фронту, прарваўшы лінію Мажыно і сумесна з групай армій «A» атачыўшы 700-тысячную Другую групу армій Францыі ў Эльзасе. 24 чэрвеня таго ж года фон Лееб атрымаў Рыцарскі крыж, а 19 ліпеня — званне генерал-фельдмаршала.

У 1941 годзе для ўварвання ў СССР група армій «C» была ператворана ў групу армій «Поўнач», перад якой стаяла задача захопу Прыбалтыкі і Ленінграда.

Група армій за 2 месяцы падышла да Ленінграда і з 8 верасня 1941 года заблакавала яго ад Фінскага заліва да Ладажскага возера з поўдня (з поўначы горад быў заблакаваны войскамі Фінляндыі).

У снежні 1941 г. фон Лееб адсунуўся ад камандавання групай армій «Поўнач» (афіцыйна — на падставе хваробы, а рэальна — за рознагалоссі з загадамі Стаўкі Галоўнакамандавання, за паражэнне пад Ціхвінам і пратэсты супраць распраў зондэркаманд СС над мірным насельніцтвам).

16 студзеня 1942 году 65-гадовы фельдмаршал адпраўлены ў рэзерв Галоўнакамандавання сухапутных сіл. Камандуючым групай армій «Поўнач» прызначаецца генерал-палкоўнік Георг фон Кюхлер.

2 мая 1945 года ўзяты ў палон амерыканскімі войскамі. Быў судзімы па справе вярхоўнага галоўнакамандавання Вермахта.

Пасля вайныПравіць

У кастрычніка 1948 г. асуджаны на 3 гады зняволення за злачынствы супраць грамадзянскага насельніцтва. З улікам папярэдняга зняволення і ўзросту, быў вызвалены пасля працэсу. Пасля вызвалення фельдмаршал вярнуўся ў Баварыю, у свой маёнтак у Хоэншвангау, дзе і памёр 29 красавіка 1956 году ва ўзросце 79 гадоў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Wilhelm Ritter von Leeb // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Wilhelm Ritter von Leeb // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Generalfeldmarschall Wilhelm Ritter von Leeb - Lexikon der Wehrmacht. www.lexikon-der-wehrmacht.de. Праверана 12 жніўня 2018.

ЛітаратураПравіць

  • Залесский К. А. Кто был кто в Третьем рейхе. — М.: АСТ, 2002. — 944 с. — 5000 экз. — ISBN 5-271-05091-2. (руск.) 
  • Barnett C. Hitler's Generals. — New York, NY: Grove Press, 1989. — 528 p. — ISBN 0-802-13994-9. (англ.) 
  • Gerd F. Heuer. Die deutschen Generalfeldmarschälle und Großadmirale 1933—1945. — Раштатт: Pabel-Moewig Verlag, 1988. — 175 с. — ISBN 3-8118-1406-0. (ням.) 
  • Gerd R. Ueberschär. Hitlers militärische Elite. — Darmstadt: Primus Verlag, 1998. — С. 28—36. — 302 с. — ISBN 3-89678-083-2. (ням.) 

СпасылкіПравіць