Рыхард фон Шуберт
Ры́хард фон Шу́берт (ням.: Adolf Louis Theodor Richard von Schubert; 19 красавіка 1850 — 13 мая 1933) — германскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік.
Рыхард фон Шуберт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Adolf Louis Theodor Richard von Schubert | |||||||
Нараджэнне |
19 красавіка 1850 |
||||||
Смерць |
13 мая 1933 (83 гады) |
||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1867 — 1917 | ||||||
Прыналежнасць | Германская імперыя | ||||||
Род войскаў | Пруская армія | ||||||
Званне | |||||||
Камандаваў |
39-я пяхотная дывізія рэзервовы XIV корпус 8-я армія рэзервовы XXVII корпус 7-я армія |
||||||
Бітвы |
Франка-пруская вайна Першая сусветная вайна |
||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1867 годзе ўступіў у 7-ы піянерны батальён, З 1868 года служыў у артылерыі. Удзельнік франка-прускай вайны 1870—71. У 1875—78 гадах вучыўся ў Ваеннай акадэміі ў Берліне. З 1879 годзе служыў у Генштабе, у 1888-91 — у Вялікім Генштабе. З 1895 года камандзір 30-га палявога артылерыйскага палка, з 1899 года — 16-й, затым 33-й палявой артылерыйскай брыгады, з 1902 года — 39-й дывізіі. З 1904 года быў начальнікам штаба II АК. З 1906 года губернатар Ульма. З 1907 года інспектар палявой артылерыі, а з 1911 года ў рэзерве.
Першая сусветная вайна
правіцьЗ пачаткам вайны 2 жніўня 1914 года прызначаны камандзірам XIV рэзервовага корпуса ў складзе 7-й арміі генерала Ёзаса фон Хеерынга. Дзейнічаў у Вагезах. Пасля прызначэння генерала Паўля фон Гіндэнбурга камандуючым 9-й арміяй у перыяд з 18 верасня па 8 кастрычніка 1914 года камандаваў 8-й арміяй на Усходнім фронце, знаходзячыся ў падначаленні Гіндэнбурга і маючы задачай забеспячэнне абароны Усходняй Прусіі ў выпадку магчымага рускага наступу. Пры гэтым 8-я армія была значна аслаблена, бо найбольш баяздольныя часткі перададзеныя ў 9-ю армію. 27 кастрычніка 1914 года прыняў камандаванне над XXVII рэзервовым корпусам у Фландрыі. З 28 жніўня 1916 года камандуючы 7-й арміяй у Францыі. З 11 сакавіка 1917 года атрымаўшы званне генерал-палкоўнік быў пераведзены ў рэзерв.
22 жніўня 1916 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.