Гюнтэр фон Кірхбах
Гю́нтэр фон Кі́рхбах (ням.: Günther Emanuel Graf von Kirchbach; 9 жніўня 1850, г. Эрфурт, правінцыя Цюрынгія, каралеўства Прусія — 6 лістапада 1925) — германскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, удзельнік Першай сусветнай вайны.
Гюнтэр фон Кірхбах | |
---|---|
ням.: Günther Emanuel Graf von Kirchbach | |
![]() | |
Нараджэнне |
9 жніўня 1850 |
Смерць |
6 лістапада 1925 (75 гадоў) |
Дзейнасць | ваенны |
Ваенная служба | |
Гады службы | 1868 — 1919 |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | Пруская армія |
Званне |
![]() |
Камандаваў |
17-я пяхотная дывізія V корпус Рэзервовы X корпус Ландверны корпус 8-я армія Група армій «Кіеў» |
Бітвы |
Франка-пруская вайна Першая сусветная вайна |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія правіць
Сын генерала пяхоты, камандзіра V АК. Адукацыю атрымаў у Берлінскім кадэцкім корпусе (1868).
Выпушчаны ў гвардзейскі фузілерны полк. Удзельнік франка-прускай войны 1870—71. З 18 мая 1903 года камандзір 17-я пяхотнай дывізіі. З 1 кастрычніка 1907 года камандзір V АК. 7 красавіка 1911 года прызначаны прэзідэнтам Імперскага ваеннага суда.
Першая сусветная вайна правіць
Пры мабілізацыі 2 жніўня 1914 года пераведзены ў дзеючую армію і прызначаны камандзірам Х рэзервовага корпуса. 29 жніўня 1914 года быў цяжка паранены і амаль два гады правёў у лазарэце.
Пасля выздараўлення 23 верасня 1916 года быў прызначаны камандзірам ландвернага корпуса.
З 22 красавіка 1917 года камандуючы армейскай групай «D» («Дынабург»), якая дзейнiчала на Усходнім фронце.
З 12 снежня 1917 года — камандуючы 8-й арміяй.
Пасля гібелі генерал-фельдмаршала Германа фон Айхгорна 31 ліпеня 1918 года ўзначаліў групу армій «Кіеў», войскі якой акупавалі большую частку тэрыторыі Украіны.
Пасля падзення манархіі ў Германіі кіраваў эвакуацыяй германскіх войскаў на радзіму.
27 жніўня 1917 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite.
Зноскі
Літаратура правіць
- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.