Свір (возера)
Свір — возера на мяжы Мядзельскага і Смаргонскага раёнаў у басейне ракі Страча, за 27 км на паўднёвы захад ад горада Мядзел, каля гарадскога пасёлка Свір.
Свір | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 149 м |
Даўжыня | 14,1 км |
Шырыня | 2,27 км |
Плошча | 22,28 км² |
Аб’ём | 0,1043 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 31,2 км |
Найбольшая глыбіня | 8,7 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,7 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,26 ‰ |
Празрыстасць | 1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 364 км² |
Упадаюць | Смолка, Вялікі Перакоп, ручаі |
Выцякаюць | Свірыца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гідраграфія
правіцьПлошча 22,28 км². Найбольшая глыбіня 8,7 м. Даўжыня 14,1 км. Найбольшая шырыня 2,27 км. Даўжыня берагавой лініі 31,2 км. Аб’ём вады 104,3 млн. м³. Плошча вадазбору 364 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Заходнія схілы катлавіны вышынёй 12—15 м (участкамі да 25 м), разараныя ці пад хмызняком, усходнія вышынёй 3—5 м, параслі лесам. Берагі высокія, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны, усходнія нізкія, забалочаныя. Пойма на ўсходзе і поўначы выразная (шырыня да 200 м), пад зрэджаным хмызняком, забалочаная, парэзана сеткай меліярацыйных каналаў. Пераважаюць глыбіні ў 6 метраў, у цэнтры і на поўдні возера пясчаныя мелі (2 і 3,4 м). Дно да глыбіні 4 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелямі.
Упадаюць рэкі Смолка, Вялікі Перакоп, ручай Свірскі, на поўначы выцякае рака Свірыца.
Экалогія
правіцьВозера моцна зарастае ўздоўж усходніх берагоў, у вытоку Свірыцы і месцы ўпадзення Смолкі паласа трыснягу і чароту дасягае шырыні 200 м.
Месца адпачынку, каля возера санаторый «Свір».
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Свір // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 259. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Свір // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 652. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 3. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свір (возера)
- Общая характеристика озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
- Озеро Свирь Архівавана 27 ліпеня 2014. (руск.) // Інфармацыйна-гістарычны партал Мядзельскага раёна