Свірыца
рака ў Беларусі
Сві́рыца, Свіранка — рака ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Страча. Даўжыня 6 км[1]. Плошча вадазбору 419 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці больш за 3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 ‰. Хуткасць плыні 0,02 м/с. Выцякае з паўночна-заходняга боку возера Свір, за 0,2 км ад паўночнай ускраіны гарадскога пасёлка Свір, упадае ў Страчу на поўдзень ад вёскі Валодзькі.
Свірыца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 6 км |
Басейн | 419 км² |
Расход вады | больш за 3 м³/с (вусце) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | 149,8 м |
• Каардынаты | 54°51′15,45″ пн. ш. 26°24′15,13″ у. д.HGЯO |
Вусце | Страча |
• Каардынаты | 54°50′43,49″ пн. ш. 26°21′04,94″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Страча → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даліна звілістая, вузкая, шырынёй 3—8 м. Рэчышча натуральнае, берагі пераважна пакатыя, вышынёй да 8 м. Большая частка вадазбору пад сельгасугоддзямі, пад лесам меней 30 %. На ўсім працягу прымае сцёк меліярацыйных сістэм «Свір—Іванаўка», «Свір—Куркулі», «Свір».
Зноскі
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Минская область. Мядельский район: карта. Мядель: план. Нарочь: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.