Помнік ахвярам грамадзянскай вайны (Паставы)

Помнік ахвярам грамадзянскай вайны — помнік у горадзе Паставах.

Помнік
Помнік ахвярам грамадзянскай вайны
55°06′52″ пн. ш. 26°50′25″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Паставы
Скульптар Пінскі
Дата пабудовы 1934 год

ГісторыяПравіць

Помнік-стэла салдатам і афіцэрам, якія загінулі падчас ваенных дзеянняў 1920 года. Быў усталяваны ў 1934 годзе. Аўтар — Пінскі. Старажылы сцвярджаюць, што гэта інтэрнацыянальнае пахаванне польскіх, нямецкіх і рускіх салдат.

У першыя пасляваенныя гады паступіў загад знішчыць помнік на магіле, але мясцовыя жыхары выступілі супраць гэтага. У выніку было прынята рашэнне так арганізаваць забудову тэрыторыі вакол помніка, каб закрыць яго ад вачэй. З помніка былі збіты арол і мемарыяльная таблічка з надпісам на польскай мове: «Загінуўшым салдатам, абараняўшым Айчыну», магілы разрыты, значную частку астанкаў воінаў вывезлі, астатнія былі зацэментаваны — на гэтым месцы быў пабудаваны двухпавярховы будынак.

Неаднойчы рабіліся спробы канчаткова разбурыць помнік. Да нашых дзён захаваўся толькі пастамент[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Бынькоў, А. Памяць пра польскіх жаўнераў / А. Бынькоў // Народнае слова. — 2011. — 14 чэрв. — С. 7.
  • Ластоўская, Р. Памяць загінуўшых воінаў варта ўвекавечыць па-людску / Р. Ластоўская // Пастаўскі край. — 2004. — 24 снеж. — С. 3.

СпасылкіПравіць