Яўген Занкавіч
Яўген Занкавіч (Аўген Занкавіч, Занковіч) (21 кастрычніка 1923 — 7 снежня 1997) — беларускі грамадскі і эміграцыйны дзеяч. Сябра Беларускай незалежніцкай партыі і кіраўнік Саюза беларускай моладзі у Паставах.[1] Другі віцэ-прэзідэнт Беларускай цэнтральнай рады.[2]
Яўген Занкавіч | |
---|---|
Аўген Занкавіч | |
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 снежня 1997 (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Міхаіл Занкавіч |
Жонка | Надзея Занкавіч |
Партыя |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 21 кастрычніка 1923 года ў Шаркаўшчыне ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Быў малодшым сынам у сям’і праваслаўнага святара Міхаіла Занкавіча.
Падчас Другой сусветнай вайны, пасля прыходу немцаў вучыўся ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі. Далучыўся да Саюза беларускай моладзі, быў прызначаны кіраўніком СБМ у Паставах. Стаў сябрам нелегальнай Беларускай незалежнай партыі, а таксама сябрам Замежнага сектару БНП.
Летам 1944 года эвакуяваўся ў Германію. Пасля вайны жыў у беларускім лагеры ў Ватэнштэце, быў кіраўніком лагернай паліцыі, а таксама адным з арганізатараў валейбольнай каманды «Нёман». У канцы 1940-х пераехаў у ЗША ў Саўт-Рывер. Удзельнічаў у грамадскім жыцці беларусаў у Нью-Джэрсі, спяваў у беларускім царкоўным і свецкім хорах. У верасні 1954 года пасля 14-га Пленума БЦР быў прызначаны намеснікам старшыні прэзідыума пленума, то бок віцэ-прэзідэнтам.
Памёр 7 снежня 1997 года. Пахаваны на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы. Пакініў пяць дачок.
Зноскі
- ↑ Сяргей Ёрш. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі . Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.
- ↑ Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 21 кастрычніка. Аўген Занкавіч . Архівавана з першакрыніцы 20.10.2019.