Валянцін Енісеевіч Собаль
беларускі археолаг (нар. 1949)
Валянці́н Енісе́евіч Со́баль (4 сакавіка 1949, Паставы) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1988).
Валянцін Енісеевіч Собаль | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1949 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
У 1972 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 3 1974 года навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі, з 1988 года археолаг Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута.
Даследуе помнікі архітэктуры археалагічнымі метадамі, храналогію культурных пластоў, матэрыяльную культуру беларускіх гарадоў XIV—XVIII стст. Браў удзел у даследаванні помнікаў архітэктуры Брэста, Мінска, Полацка, Мсціслава, Гродна, Міра. Адзін з аўтараў альбому «Беларуская кафля»[1]. Суаўтар кнігі «Стары замак у Гродне XI—XVIII cтст.» (разам з Нінай Здановіч і Алегам Трусавым).
Зноскі
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 508
ЛітаратураПравіць
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.