Музей гісторыі горада Мінска
Музей гісторыі горада Мінска — музей гісторыі горада Мінска[1]. Уласнік — Кіраванне культуры Мінгарвыканкама, дата рэгістрацыі — 24.05.2010, дата атрымання статусу «камунальная» — 08.04.2010, СААТА — Цэнтральны раён[2]
Музей гісторыі горада Мінска | |
---|---|
![]() вул. Рэвалюцыйная, 10 | |
Заснаваны | 8 мая 2010 |
Месцазнаходжанне | Рэвалюцыйная, 6а, 8а, 10 (Цэнтральны раён) |
Праезд | мятро – ст. Няміга, аўтобус – 1, 69 – прыпынак (Плошча Свабоды), 100 – прыпынак "ГУМ" |
Дырэктар | Галіна Ладзісава |
Адкрыты | з аўторку па суботу з 11.00 да 19.00. |
guir.minsk.gov.by/kultur… |
ГісторыяПравіць
Знікненне першапачатковай калекцыіПравіць
Мінская археалагічная калекцыя збіралася ад 1948 г., калі яе заснаваў археолаг Васіль Тарасенка. Яна ўключала сярод іншага кераміку, калекцыю скураў з XIII ст., драўляныя вырабы, вялікую шкляную калекцыю і прылады працы. Да 2003 г. знаходкі, што мелі скласці аснову будучага Музея гісторыі Мінска, перахоўваліся ў доме № 8 па вул. Кірыла і Мяфодзія. Пасля пачатку рамонту ў будынку, калекцыя заняла сутарэнні дома па вул. Рыбалкі № 2, пра што быў падпісаны дагавор арэнды з ЖРЭУ Ленінскага раёна. Напрыканцы 2005 года ЖРЭУ навукоўцаў папярэдзілі, што будынак можа быць пастаўлены на капітальны рамонт, аднак пагадзілася пакінуць калекцыю і рамантаваць сутарэнні паэтапна. Але паводле слоў С. Тарасава, ЖРЭУ Ленінскага раёна, пачаўшы рамонт, выставіла скрыні з калекцыямі на вуліцу, якія праз некалькі дзён ЖЭС № 2 загадаў прыбраць з двара, пасля чаго яны трапілі на сметнік[3].
Гісторыя музеяПравіць
Створаны рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 08.04.2010 № 815[2].
Размясціўся ў двухпавярховых цагляных будынках тыпавой гарадской забудовы другой паловы XIX стагоддзя. Будынкі з'яўляюцца помнікамі архітэктуры міжнароднага значэння, занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь) агульнай плошчай 860 м².
Ва ўнутраным дворыку музея — выстаўка аднаго твора Уладзіміра Жбанава — скульптурная кампазіцыя «Гусар» (2004 г., бронза, ліццё)[4].
ЭкспазіцыяПравіць
У аснову фондаў музея складае калекцыя археалагічных раскопак Мінска XI — XIX стст., створаная Мінскім царкоўным гісторыка-археалагічным камітэтам: кераміка, вырабы са скуры, косці, дрэва, металу, ювелірныя ўпрыгожванні, прадметы нумізматыкі і г.д. Плануецца адкрыццё экспазіцыі прысвечанай уласна гісторыі Мінска, але частка залы будзе выкарыстоўвацца для часовых экспазіцый[5].
Вядзецца навуковая распрацоўка стацыянарных экспазіцый Мінскага замчышча (пр. Пераможцаў, 2), сядзібнага быту ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе (праезд Чыжэўскіх, 8), мастацкай галерэі М. А. Савіцкага (пл. Свабоды, 15).[5]
СкладПравіць
- 10 зал
- фондасховішча
- службовыя памяшканні
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ У сталіцы адкрыўся новы музей — гісторыі Мінска
- ↑ 2,0 2,1 Звесткі пра арганізацыю
- ↑ 57 гадоў на сьметнік. Зьніклі 300 тысячаў экспанатаў музэю гісторыі Менску. Чытаць цалкам
- ↑ выстаўка аднаго твора ва ўнутраным дворыку Музея гісторыі горада Мінска
- ↑ 5,0 5,1 Музей истории города Минска // Мінск стары і новы
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- У Музеі гісторыі Мінска адкрылася навагодняя выстаўка