Аляксандр Міхайлавіч Мядзведзеў
Аляксандр Міхайлавіч Мядзведзеў (нар. 7 лютага 1960, Мінск) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1991), дацэнт (2001).
Аляксандр Міхайлавіч Мядзведзеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лютага 1960 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | археолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў БДУ у 1984 г. Навучаўся ў 1987—1990 гадах у аспірантуры пры Інстытуце археалогіі АН СССР. У 1991 г. абараніў дысертацыю кандыдата гісторычных навук па тэме «Беларускае Панямонне ў раннім жалезным веку (1 тыс. да н.э. — 5 ст.н.э.)» (навуковы кіраўнік — В. В. Сядоў).
З 1980 г. працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 2001 г. — прысвоена вучонае званне дацэнт. У 2006—2013 гг. — знаходзіўся на пасадзе загадчыка аддзела; 2013—2016 гг. — загадчык аддзела першабытнай археалогіі, 2016—2019 гг. — загадчык аддзела археалогii першабытнага грамадства, з 10 чэрвеня 2019 г. — старшы навуковы супрацоўнік таго ж аддзела.
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследуе праблемы паходжання беларускага этнасу, этнакультурныя працэсы ў жалезным веку і раннім сярэднявеччы. Праводзіў раскопкі помнікаў жалезнага веку і сярэднявечча. Выконвае працы па гаспадарчых дамовах.
Аўтар 85 навуковых выданняў (у тым ліку 3 манаграфіі, 7 раздзелаў у каллектыўных працах).