Сцяг Паставаў — сцяг горада Паставы і Пастаўскага раёна. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.

Горад Паставы і Пастаўскі раён
Беларусь
Зацверджаны 2 чэрвеня 2009
Прапорцыя 1:2

Апісанне правіць

Сцяг Паставаў уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры пярэдняга боку палотнішча размешчана пірамідальна расцягнутая рыбалоўная сетка белага колеру, над якой намаляваны тры рыбы жоўтага колеру, накіраваныя пад вуглом уніз галавой.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць