Штадлер Мінск
Stadler Мінск — машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі. Заснавана ў снежні 2011 года ў Фаніпалі (Дзяржынскі раён) ў якасці сумеснага прадпрыемства ААТ «Электрычны транспарт». 60% акцый кампаніі належала Stadler Rail Group, астатняя частка Мінаблвыканкаму ў выглядзе холдынгу «Белкамунмаш». Але ў 2014 годзе кампанія Stadler вырашыла выкупіць беларускую долю і стала адзіным уладальнікам акцый прадпрыемства. Завод у Фаніпалі дабудавалі да красавіка 2014 года. У яго стварэнне Швейцарскі інвестар уклаў 50 млн еўра[1].
Штадлер Мінск | |
---|---|
![]() | |
Тып | Закрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 21 снежня 2011 |
Заснавальнікі | Белкамунмаш і Stadler Rail |
Размяшчэнне |
![]() |
Ключавыя постаці | Філіп Брунэр (дырэктар) |
Галіна | Машынабудаванне |
Прадукцыя | Цягнікі, трамваі, вагоны |
Колькасць супрацоўнікаў | 1500 (2021 год) |
Матчына кампанія | Stadler Rail |
Сайт | stadlerrail.com |
Прадпрыемства ўваходзіць ў свабодную эканамічную зону «Мінск» і з'яўляецца найбольшым вытворцам вагонаў і цягнікоў у Беларусі. «Штадлер Мінск» мае вытворчую пляцоку плошчай 5 км², у тым ліку: склад і 5 цэхаў (зварачны, афарбоўкі, зборкі, запуску і мэханічнай апрацоўкі)[2].
У 2021 годзе на заводзе выраблялі 2-павярховыя цягнікі «KISS», 1-павярховыя «FLIRT», спальныя вагоны, трамваі «Мяцеліца» і цягнікі метро M110/M111.
Гісторыя Правіць
Вытокі Правіць
19 сакавіка 2010 году Беларуская чыгунка і швайцарскае прадпрыемства «Штадлер» заключылі пагадненне аб пастаўцы 6 электрацягнікоў «FLIRT» для гарадзкіх лініяў і 4 — для рэгіянальных у 2011—2012 гадах. 10 верасня 2011 года адкрылі рух гарадзкіх электрацягнікоў. У лістападзе 2011 году адкрылі рух электрацягнікоў рэгіянальных лініяў бізнэс-класа.
У снежні 2011 года «Белкамунмаш» і чыгуначны холдынг «Штадлер» заснавалі сумеснае ААТ «Электрычны транспарт» у горадзе Фаніпалі. У 2012 годзе «Электрычны транспарт» стаў рэзыдэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Мінск». Да красавіка 2012 года паступіла яшчэ 2 рэгіянальных электрацягніка і 1 гарадзкі. Па маршруце Мінск-Пасажырскі — Беларусь (Заслаўе) перавезлі звыш 454 000 чалавек, а рэгіянальнымі электрацягнікамі — звыш 126 000 чалавек[3]. 1 чэрвеня 2012 году «Штадлер» заключыў дамову аб укладанні каля 50 млн еўра ў вытворчасць[4]. Да 31 снежня 2020 года прадпрыемства вызвалілі ад выплаты арэнды за 18,9 га ў Дзяржынскім раёне, вылучаных пад будаўніцтва. Таксама ў 2012—2016 гадах «Электрычны транспарт» вызвалілі ад падатку на дададзеную вартасць пры ўвозе абсталявання для вытворчасці гібрыдных аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў. Пры гэтым зямельную дзялянку выдавалі ў арэнду на 99 гадоў[5].
Stadler Rail становіцца адзіным уладальнікам Правіць
6 лістапада 2013 года «Электрычны транспарт» перайменавалі ў «Штадлер Мінск»[6]. У 2014 годзе кампанія Stadler вырашыла выкупіць беларускую долю і стала адзіным уладальнікам акцый прадпрыемства. 16 студзеня 2015 года «Штадлер Мінск» пераўтварылі з ААТ у закрытае акцыянэрнае таварыства. У фінансаванні беларуска-швайцарскага заводу «Штадлер Мінск» прымаў удзел Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця[7]. 18 лютага 2015 году старшыня ЕБРР Сума Чакрабарці ўпершыню наведаў Беларусь, дзе заявіў наконт «Штадлера»: «ганаруся тым, што мы змаглі прыцягнуць у Беларусь добрых замежных інвэстараў»[8].
Вытворчасць Правіць
10 лютага 2016 году кіраўнік «Штадлера» Петэр Шпулер абвесціў пра ўкладанне звыш 4 млн еўра цягам 2016 году ў фаніпальскі завод[9]. З часу адкрыцця «Штадлер Мінск» выпусціў 26 цягнікоў, з якіх 11 2-павярховых для маскоўскага «Аэраэкспрэса». Кіраўнік прадпрыемства Філіп Брунэр паведаміў, што 5 такіх цягнікоў паставілі да Еўрапейскіх гульняў 2015 году ў Азербайджан, куды пастаўку яшчэ 5 заказалі да 2017 году. Беларуская чыгунка заказала 2 міжгароднія 7-вагонныя электрычкі. Абодва цягнікі абкатвалі для міжрэгіянальных лініяў бізнэс-класа між Мінскам і Гомелем[10]. Іх хуткасць дасягала 200 км/гадзіна. На люты 2016 года пры магчымасці вытворчасці «Штадлер Мінск» каля 120 вагонаў за год яе загрузка складала 30%, таму ўласнік «Штадлера» Петэр Шпулер перанёс у Фаніпаль некалькі заказаў з іншых заводаў. У Фаніпалі працавала 600 чалавек, з якіх большасьць складалі былыя супрацоўнікі «Белкамунмаша» і «Мінскага вагонарамонтнага завода». Таксама 3 супрацоўнікі былі замежнікамі.
Уласная вытворчасць Правіць
«Мяцеліца» Правіць
З 2014 заводам выпускаецца трамвай «Мяцеліца». Дызайн трамвая быў распрацаваны Рэспубліканскім камп'ютарным цэнтрам машынабудаўнічага профілю (падраздзяленне Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі). Большасць цягнікоў працуе ў Санкт-Пецярбургу (пад назвай «Чижик») і Балівіі. Некаторы час адзін трамвай працаваў і ў Мінску. На момант Выпуску з'яўляўся адным з самых сучасных трамваяў постсавецкай прасторы[11].
«Stadler M110/M111» Правіць
У 2016 годзе КТУП «Мінскі метрапалітэн» арганізавала тэндар на пастаўку вагонаў метро для абслугоўвання будаванай трэцяй лініі метро. Тэндар выйграла ЗАТ «Штадлер Мінск». У адпаведнасці з умовамі тэндара, кампанія павінна была паставіць шэсць чатырохвагонных (для Зеленалужскай лініі) і чатыры пяцівагонных (для Аўтазаводскай лініі) саставаў. Планавалася, што распрацаваныя Stadler M110/M111 ў будучыні стануць заменай для састарэлых саставаў на Маскоўскай і Аўтазаводскай лініях. Уся інжынірынгавая праца гэтага праекта была выканана менавіта супрацоўнікамі «Штадлер Мінск». Цягнікі распрацаваны пад канкрэтныя тэхнічныя патрабаванні заказчыка іцалкам вырабляюцца на заводзе ў Фаніпалі[12].
Зноскі
- ↑ Аляксандр Бенько. "Штадлер" інвесціруе ў завод у Беларусі € 4-5 млн // Беларусь Сегодня, 11 лютага 2016
- ↑ ЗАТ «Штадлер Менск», Менск, Беларусь(руск.), Рэйкавае АТ «Штадлер» (2021). Праверана 19 лютага 2021.
- ↑ https://blr.belta.by/interview/view/bch-planue-pavyshats-skorasts-ruhu-pasazhyrskih-pajazdou-369/
- ↑ https://blr.belta.by/economics/view/amal-50-mln.-eura-budze-ukladzena-na-pershym-etape-u-vytvorchasts-shvejtsarskih-elektrychak-u-minskaj-vob-6650-2012
- ↑ https://blr.belta.by/economics/view/u-belarusi-arganizuetstsa-sumesnaja-vytvorchats-tralejbusau-tramvajau-i-gibrydnyh-autobusau-7095-2012
- ↑ Першыя тры электрацягнікі плянуецца выпусьціць на швайцарска-беларускім заводзе ў Фаніпалі да канца году , БелТА (24 сакавіка 2014). Праверана 19 лютага 2021.
- ↑ Прэзыдэнт ЭБРР упершыню наведае Беларусь , БелТА (13 лютага 2015). Праверана 19 лютага 2021.
- ↑ Сумленнасьць, надзейнасьць і мэтанакіраванасьць. — 19 лютага 2015. — № 32 (27890). — С. 2.
- ↑ Кампанія «Штадлер» плянуе інвэставаць у 2016 годзе 4-5 млн эўра ў завод у Фаніпалі , БелТА (10 лютага 2016). Праверана 19 лютага 2021.
- ↑ Аляксей Кандраценка, тэлеканал «Беларусь 1». Цягнікі міжрэгіянальных лініяў бізнэс-клясы зьвяжуць сталіцу і Гомель , Белтэлерадыёкампанія (10 лютага 2016). Праверана 19 лютага 2021.
- ↑ https://abw.by/news/commercial/2019/06/19/metelica-snova-v-minske-nuzhen-li-stolice-takoi-tramvai
- ↑ https://www.abw.by/novosti/commercial/209143