Мінскія гарадскія лініі

Мінская гарадская электрычка — адзін з відаў хуткаснага грамадскага транспарта ў Мінску. Першая лінія ад станцыі Мінск-Пасажырскі да станцыі Беларусь у тэставым рэжыме была запушчана 1 ліпеня 2011 года. Зараз лінія дзейнічае ў штатным рэжыме. Ажыццяўляецца 19 рэйсаў на дзень у адным напрамку.

Электрацягнік Мінскай гарадской электрычкі Stadler FLIRT на чыгуначным вакзале Мінск-Пасажырскі

З 10 кастрычніка 2011 года у тэставым рэжыме быў адкрыты другі маршрут — «Мінск-Пасажырскі — ст. Рудзенск». Зараз лінія дзейнічае ў штатным рэжыме — 8 рэйсаў на дзень у кожным напрамку.

З 6 лістапада 2015 года ў тэставым рэжыме быў адкрыты трэці маршрут — «Мінск-Пасажырскі — ст. Смалявічы». Зараз лінія дзейнічае ў штатным рэжыме — 3 рэйса на дзень у кожным напрамку.

Лінія 1Правіць

Мінск — Беларусь
(гарадская электрычка)
 
  На Оршу 
     
  На Асіповічы 
 
Мінск-Пасажырскі 
 
Мінск-Паўночны 
 
Масюкоўшчына
 
Лебядзіны
 
Ждановічы
 
Мінскае Мора
 
Ратамка
 
Крыжоўка
 
Зялёнае
 
Беларусь
 
  На Маладзечна 

На шляху следавання мінскай гарадской электрычкі існуюць наступныя станцыі і прыпыначныя пункты:

Кошт білета (незалежна ад месца прыпынку) 1,20 рубеля на пачатак верасня 2021 года.

Лінія 2Правіць

Электрацягнік Мінскай гарадской электрычкі на шляху следвання Мінск-Пасажырскі — Рудзенск робіць прыпынкі на наступных станцыях:

Кошт білета (незалежна ад месца прыпынку) 1,55 рубеля на пачатак верасня 2021 года.

Лінія 3Правіць

Электрацягнік Мінскай гарадской электрычкі на шляху следвання Мінск-Пасажырскі — Чырвоны Сцяг робіць прыпынкі на наступных станцыях:

Кошт білета (незалежна ад месца прыпынку) 1,55 рубеля на пачатак верасня 2021 года.

Рухомы састаўПравіць

На пуцях мінскай электрычкі будуць выкарыстоўвацца 6 чатырохвагонных саставаў Stadler Flirt, атрымаўшых ў Беларусі індэкс ЭПг. Усяго Беларускай Чыгункай было заказана 10 электрацягнікоў ЭПг: 4 з ніх будуць курсаваць з рэгіянальным выкананні і 6 — у гарадскім.

БудучыняПравіць

У будучыні плануецца запуск мінскай гарадской электрычкі па маршрутам: Мінск — Нацыянальны аэрапорт «Мінск» і Мінск — Дзяржынск.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць