Плошча Леніна (станцыя метро, Мінск)
«Пло́шча Ле́ніна» (трансліт.: Plošča Lienina) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Размешчаная на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Кастрычніцкая» і «Інстытут культуры». Пабудавана па праекце архітэктараў Ю. Градава, Л. Левіна, А. Тылевіча[кам 1], В. Барташэвіча, мастакоў В. Мігаля і А. Анікейчыка[1]. «Плошча Леніна» была адкрыта 26 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро. З’яўляецца адной з самых загружаных станцый метро ў Мінску — у сярэднім ёй карыстаецца да 95,2 тыс. чалавек у суткі[2].
«Плошча Леніна» руск.: Площадь Ленина | |
---|---|
Маскоўская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 30 чэрвеня 1984 |
Праектная назва | Вакзальная |
Ранейшыя назвы | «Плошча Незалежнасці» (1992—2003, неафіцыйная) |
Раён | Цэнтральны |
Тып | аднаскляпеністая дробнага залажэння |
Колькасць платформаў | 1 |
Тып платформы | астраўная |
Форма платформы | прамая |
Архітэктары | Юрый Міхайлавіч Градаў, Леанід Мендэлевіч Левін, Аляксандр Вульфавіч Тылевіч і Віктар Віктаравіч Барташэвіч |
Мастакі | В. С. Мігаль[d] і Анатоль Аляксандравіч Анікейчык |
Выхад да вуліц | плошча Незалежнасці, Бабруйская вуліца, Прывакзальная плошча, вуліца Кірава, Ленінградская вуліца |
Размяшчэнне | Мінскі чыгуначны вакзал |
Пераходы на станцыі |
![]() |
Наземны транспарт | А: 1, 3с, 40, 46, 47с, 50с, 69, 78, 79, 79д, 81э, 100, 102, 111, 115э, 119с, 123, 127а, 151э, 175э; Тб: 3, 4, 5, 6, 7, 16, 20, 30, 36, 44, 58; Т: 1, 4, 7 |
Час адкрыцця | 5:30 |
Час закрыцця | 0:40 |
Код станцыі | 115 |
Суседнія станцыі | Інстытут Культуры і Кастрычніцкая |
![]() |
НазваПравіць
З 1992 па 2003 год станцыя аб’яўлялася як «Плошча Незалежнасці», аднак затым першапачатковая назва станцыі была адноўлена. Па словах начальніка тэхнічнага аддзела Мінскага метрапалітэна, афіцыйнага рашэння аб перайменаванні станцыі «Плошча Леніна» ў «Плошча Незалежнасці» ніколі не прымалася, аднак былі вусныя распараджэнні кіраўніцтва Мінгарвыканкама. З 2008 года станцыя аб’яўляецца як «станцыя Плошча Леніна, выхад да чыгуначнага вакзала і Плошчы Незалежнасці». 15 сакавіка 2010 года камісія Мінскага гарвыканкама па названні і пераназванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак горада ўнесла прапанову аб пераназванні станцыі метро «Плошча Леніна» ў «Плошча Незалежнасці».
АрхітэктураПравіць
Арыгінальнасць архітэктурна-мастацкага вырашэння станцыі ў адсутнасці калон, у прастаце і цэласнасці інтэр’ераў. Перонная зала перакрыта жалезабетонным скляпеннем лаканічнай формы. Свяцільні размешчаны за інфармацыйнымі карнізамі на пуцявых сценах. У цэнтры пероннай залы дэкаратыўна-мастацкі элемент «Светач»[1] у выглядзе калоны, увянчанай сярпом і молатам. Пуцявыя сцены абліцаваны белым і чырвоным мармурам, падлога выкладзена светла-шэрым, цёмна-шэрым і чорным гранітам[1].
ВыхадыПравіць
Удалае размяшчэнне станцыі «Плошча Леніна» дазволіла аб’яднаць два асноўныя пасажыраўтваральныя вузлы горада — Чыгуначны вакзал і плошчу Незалежнасці. Адзін з выхадаў станцыі размешчаны на Прывакзальнай плошчы, прычым па падземным тунэлі, адкрытым у 2003 годзе, са станцыі можна трапіць прама ў новы будынак вакзала і на пасадачныя платформы. Таксама, на Прывакзальнай плошчы размешчаны аўтавакзал «Цэнтральны» і пасадкавыя платформы электрычак. Другі выхад, абсталяваны трыма стужкамі эскалатараў, вядзе на плошчу Незалежнасці, на якой размешчаны будынкi Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Дома Урада, Мінгарвыканкама, цэнтральнага паштамта, а таксама цагляны Чырвоны касцёл.
Перагон паміж станцыямі «Плошча Леніна» і «Кастрычніцкая» — адзін з самых доўгіх у мінскім метро.
ГалерэяПравіць
Шлях у бок «Інстытута культуры»
ЗноскіПравіць
- ↑ а б в Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Ежедневно услугами минского метро пользуются примерно 918 тыс. пассажиров(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2015. Праверана 16 красавіка 2015.
Каментарыі
- ↑ У крыніцы, відаць памылкова, названы С. Тылевіч
ЛітаратураПравіць
- Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Леніна (станцыя метро, Мінск)