Аляксандр Вульфавіч Тылевіч

(Пасля перасылкі з А. Тылевіч)

Аляксандр Вульфавіч Тылевіч (12 верасня 1947, Мінск3 мая 2022[1]) — беларускі архітэктар.

Аляксандр Вульфавіч Тылевіч
Дата нараджэння 12 верасня 1947(1947-09-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 мая 2022(2022-05-03) (74 гады)
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1965 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1971 года — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце, з 1984 года — мастак у Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

правіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП цэнтра Мінска (19711974), падземныя пераходы па праспекце Машэрава (1974), «Белая дача» па вуліцы Казінца (1976), будынак гаркама КПБ (1979), станцыя метрапалітэна «Плошча Леніна» (1984), НВА «Цэнтр» (1987) у Мінску, архітэктурна-мастацкае афармленне інтэр’ераў Дома творчасці пісьменнікаў «Іслач» (1987).

Зноскі

Літаратура

правіць