Праект дэталёвага планавання

(Пасля перасылкі з ПДП)

Праект дэталёвага планавання (ПДП), або дэталёвы план — горадабудаўнічы праект мясцовага ўзроўню, які распрацоўваецца на аснове горадабудаўнічых праектаў агульнага планавання, што вызначае ў граніцах дэталёвага плана размяшчэнне структурна-планіровачных элементаў і параметры іх планаванага развіцця, а таксама вызначае горадабудаўнічыя патрабаванні да забудовы тэрыторый.

Уладкаванне тэрыторыі — праектныя і будаўнічыя мерапрыемствы па паляпшэнні тэрыторыі ці яе падрыхтоўцы да наступнай забудовы. Да названых мерапрыемстваў адносяцца: знос існых пабудоў, вертыкальная планіроўка, пракладка вуліц, праездаў і пешаходных шляхоў, будаўніцтва інжынерных сетак і збудаванняў, азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторый.

Дэталёвыя планы распрацоўваюць для тэрыторый частак горада, якія забудаваныя ці падлягаюць забудове, вызначаных дзеючым генеральным планам горада, пасёлка гарадскога тыпу, сельскага населенага пункта.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць